Першыя гудагайскія “тысячнікі”

16:56 / 08.08.2018

Па звестках райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, па стане на 8 жніўня ў раёне 7 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа.

У гэты панядзелак першым уКСУП “Гудагай” жаданую тысячу сабе на рахунак запісаў камбайнерскі экіпаж у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча.

IMG_4098.jpg

Памочнік камбайнера Аляксандр Ермаковіч і камбайнер Яўген Грабоўскі

Хоць у пераможцы раённага жніва механізатары не выйшлі, кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла адзначыць плён маладых механізатараў дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Акрамя падзячных слоў, Яўген Грабоўскі прымаў віншаванні з нагоды юбілейнага дня нараджэння – сёння камбайнеру споўнілася 35 гадоў.

IMG_4094.jpg

Лідар прафсаюзнай пярвічкі Ганна Налівайка і намеснік дырэктара КСУП “Гудагай” па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Юргелянец віншуюць “тысячнікаў”

IMG_4091.jpg

Камбайн першых гудагайскіх “тысячнікаў” упрыгожваюць выявы беларускага сцяга і нівы

Текст:
Фото: Алена Гануліч