Праект Гудагайскага школьнага музея прызнаны лепшым у рэспубліцы

12:31 / 01.06.2018

Падведзены вынікі конкурсу міжнародных інтэрнэт-праектаў “Прастора адкрытых магчымасцяў”. Сярод пераможцаў – Гудагайская сярэдняя школа.

На працягу двух месяцаў на платформе сістэмы дыстанцыйнай адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі праходзіў інтэрнэт-праект “Прастора адкрытых магчымасцяў”.

– Мэта праекта – выяўленне перадавога педагагічнага вопыту і распаўсюджванне новых ідэй у галіне прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сістэме адукацыі, – расказала намеснік дырэктара Гудагайскай сярэдняй школы Жанна Леанардаўна Янцэвіч. – Кіраўнік школьнага музея Марыя Карлаўна Васілёнак і праграміст школы Юрый Іванавіч Шыхаўцоў сталі ўдзельнікамі праекта ў намінацыі “IT-выхавальнік”.

Удзельнікі конкурсу ў гэтай намінацыі прадстаўлялі праекты на тэму “Зямля бацькоў – мая зямля”, якія адлюстроўваюць выкарыстанне магчымасцяў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у духоўным і культурным выхаванні.

Праект “Роля вэб-сайта музея “Зямля гудагайская: матэрыльнае і духоўнае” Гудагайскай сярэдняй школы ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення” прызнаны пераможцам сярод 101 праекта і адзначаны Дыпломам І ступені.


Текст: