Где растут деревья островчан?

09:17 / 23.04.2018
Чалавек і навакольны свет – непадзельнае цэлае. І калі некаторыя прыродныя рэсурсы папоўніць не ў нашых сілах, то пасадзіць дрэва можа кожны.
Ці пасадзілі астраўчане і госці горада хаця б адно дрэва, высвятляў наш карэспандэнт.

 

Ламека.jpg

Валерый Ламека, пенсіянер:
– За сваё жыццё я пасадзіў не адно дрэва. Нават у пасадцы таго дуба ў гарадскім скверы, пад якім капсула з пасланнем нашчадкам закапана, удзельнічаў. У 1967 годзе, калі лесапарк абуладкоўвалі, не адну ліпку прыкапаў.
Калі працаваў настаў­нікам, дык з дзецьмі мы цэлыя гаі і пушчы садзілі ў Градаўшчызне, Дайлідках і ў Астраўцы. 

Гарабец.jpg

Сяргей Гарабец, мантажнік:
– Як і ўсе дзеці майго пакалення, штогод садзіў дрэвы. Колькі іх пасаджана ў школьным двары, на вуліцы і па горадзе – не злічыць.
У мяне на радзіме, у Энергадары, растуць вішні, чарэшні, яблыні з грушамі і шмат чаго іншага. Клімат у нас цяплейшы – і дрэвы прыжываюцца добра. 

Мялешка.jpg

Анастасія Мялешка, вучаніца гімназіі:
– У мінулым годзе падчас летняй практыкі наш клас працаваў у гадавальніку лясгаса.
У бабулі каля дома дапамагала садзіць яблынь­кі. Прыжыліся, гадуюцца, праўда, яблыкаў яшчэ няма.

Клышко.jpg

Вікенцій Клышко, вальшчык лесу:
– Вядома, пасадзіў! За сямнаццаць гадоў, што працую ў Варнянскім лясніцтве,  спілавана шмат – а паса­джана, можа, нават больш. Бо мы ж, лічы, штогод дапамагаем іншым лясніцтвам Беларусі. У апошні раз у Мінскай вобласці бураломы разбіралі і высаджвалі новыя лясы.
Лясоў у нашай краіне хапае, але, на жаль, у асноўным гэта «бацькоўскія» дрэвы, а тых, што садзілі нашы дзяды, ужо амаль не засталося – хіба ў ахоўваемых зонах.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский