Астравецкія футбалісты занялі другое месца

13:33 / 17.08.2011

4-5 жніўня ў Навагрудку праходзілі абласныя занальныя спаборніцтвы “Скураны мяч” сярод дзяцей 1997-1998 года нараджэння. У нашай падгрупе за перамогу, а значыць – за права выйсці ў фінал змагаліся пяць футбольных каманд – з Ашмян, Астраўца, Карэлічаў, Навагрудка і Іўя.


Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У першы дзень наша каманда згуляла два матчы. Першая сустрэча праходзіла з футбалістамі з Іўя, падчас якой нашы рабяты прадэманстравалі выдатнае валоданне мячом і атрымалі ўпэўненую перамогу – 4:0. Гульня з гаспадарамі была не такой лёгкай, тым не менш забітыя ў першым тайме два мячы ў вароты каманды Навагрудка, прадвырашылі зыход сустрэчы – 2:0 на нашу карысць.
Другі дзень спаборніцтваў стаў менш удалым для нашых спартсменаў. Распачаўся ён з сустрэчы з патэнцыяльнымі пераможцамі гэтага сезона – з ашмянцамі, якія таксама пасля першага дня мелі ў сваёй скарбонцы дзве перамогі (5:1 выйгралі ў Навагрудка і 1:0 – у Карэлічаў). Гульня пачалася з гола ў вароты сапернікаў і першы тайм закончыўся з гэтым жа лікам. Але ў другім тайме ашмянская каманда адыгралася на 8 хвіліне, а потым забіла яшчэ два мяча ў нашы вароты – 3:1 на карысць футбалістаў з Ашмян. У апошняй гульні з футбалістамі з Карэлічаў спачатку нашы хлопцы забілі гол, але на апошняй хвіліне сапернікі зраўнялі лік – нічыя.
Тым не менш, па выніках усіх гульняў каманда астравецкіх футбалістаў заняла другое месца, уступіўшы пальму першынства ашмянцам.


Вольга ШОЎКУН.