Замест аднаго катка ў Астраўцы з'явіцца два

15:22 / 12.11.2010
Зіма ўжо на парозе і вось-вось уварвецца снегам і марозам. А з ёй надыдзе час санак, лыжаў, канькоў і ажывуць вясёлым гоманам лядовыя пляцоўкі.

Яшчэ летам пляцоўку ля гімназіі, дзе звычайна залівалі каток, разбурылі. Напэўна, многія тады з трывогай думалі: “Ці скончыцца гэты рамонт да наступнага лета? І ці будзе дзе трэніравацца юным хакеістам гэтай зімой?” Скептыкам і песімістам прыйдзецца «абламацца» – новы каток стаў большым, лепшым і амаль гатовы да эксплуатацыі, засталося толькі дачакацца маразоў. А вось як праходзіў рамонт хакейнай пляцоўкі, мы вырашылі пацікавіцца ў трэнера “мужных пяцёрак” Яўгена Міхайлавіча Яфімава.


–Дэманціраваць старую пляцоўку было неабходна – яна састарэла і стала непрыгоднай для эксплуатацыі. А трэніравацца ж дзецям недзе патрэбна. Вось і было вырашана зрабіць там капітальны рамонт.
Спачатку разабралі агароджу. Асаблівых цяжкасцяў гэта не выклікала: ламаць – не будаваць. Затым прыехаў грэйдэр з ДРБУ – распланавалі новую пляцоўку, пашырылі яе, завезлі адсеў. Самі рабяты два разы на тыдзень збіраліся і тачкамі развозілі па пляцоўцы гэты адсеў – выраўнялі ўсю пляцоўку. Ну а затым – дошкі, трубы, фарба... За дапамогу і садзейнічанне хочацца, канешне, падзякаваць старшыні райвыканкама А.Д. Кавальку, старшыні савета кіраўнікоў І.Э. Тальчук, а таксама арганізацыям і іх кіраўнікам – дапамаглі ўсе, хто чым мог – МПМК-158, ДРБУ, лясгас, ПМС, сельгастэхніка, РЭС. Не магу не адзначыць індывідуальных прадпрымальнікаў А. Герта, У. Алізара, В. Міхцеева, А. Багдзюна, В. Купрэвіча, Ю. Тухту, У. Янковіча, І. Сцепаняка, А. Фёдарава, У. Шырынскага. Вялікую дапамогу аказалі У. Барысевіч, Д. Волк-Леановіч, В. Фалевіч, С. Андралойць, В. Букель і М. Андралойць.
Ну і, вядома ж, не засталіся ў баку самі хакеісты дзіцячых і дарослай каманд: браты Аляксандр і Віталь Карвэлі, Д. Ранцаў, У. Хомчык, В. Сцепаняк, Р. Алізар, Я. Андралойць, П. Шаўчэнка, Я. Каятоўскі, А. Камінскі, Д. Фалевіч, Д. Казлоўскі, І. Шылюк, Я. Юркойць, М. Алёкса, А. Букель, а таксама настаўнік працоўнага навучання гімназіі Л.В. Казак.
Агульнымі намаганнямі задуманае стала рэальным і амаль завершаным – засталіся толькі дробязі. Новая хакейная пляцоўка стала шырэйшай, даўжэйшай, а значыць і лепшай – зараз у нас, можна сказаць, НХЛаўскі стандарт – 57 на 25 метраў.
–З якімі цяжкасцямі прыходзіцца сутыкацца?
–Праблемы па-ранейшаму застаюцца з чалавечым выхаваннем і нядбайнымі адносінамі да чужой працы. Кожны год перад пачаткам сезона прыходзіцца рабіць новую лаўку, каб рабятам было дзе сесці і пераабуцца. І кожны год яе псуюць. Нядаўна нават падпаліць спрабавалі. Тут часта збіраюцца розныя кампаніі, выпіваюць – раніцай вакол бутэлькі валяюцца. А ўся праблема ў тым, што тут няма патрулявання. Гэта ж нескладана – разы два вечарам пад’язджаць сюды патрульнай машыне міліцыі. Тым больш, што зараз праваахоўныя органы маюць права штрафаваць за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах. Глядзіш, праз тыдні два-тры і перасталі б глупствам і вандалізмам займацца.
–А з якім настроем і падрыхтоўкай уступаюць у новы сезон нашы юныя хакеісты? Можна разлічваць на чарговыя перамогі?
–Шчыра кажучы, я і сам у захапленні ад гэтых дзяцей. Яны такія малайцы! Не кожны так зможа – па два разы на тыдзень летам збірацца і тачкамі цягаць адсеў, капаць ямкі, дапамагаць, чым хто можа. Канешне, з 35-40 чалавек, што прыходзяць да мяне на трэніроўкі, толькі дзесьці 15 – вось такія надзейныя і адказныя рабяты, якія па-сапраўднаму хварэюць за справу. Як правіла, хто добра гуляе, той і старанна дапамагае.
Што тычыцца падрыхтоўкі, то ўжо зараз мы пачалі трэніравацца. Аднак сістэма і патрабаванні абласных спаборніцтваў такія, што кожны год патрэбна рыхтаваць напалову новую каманду. А гэта нерэальна. Каб у нас быў штучны лёд і магчымасць трэніравацца круглы год – іншая размова. Акрамя гэтага, у нас ёсць рабяты, якія шчыра хочуць і могуць гуляць. І што, год адгуляюць – і за борт іх? А што далей? Не ведаю, зараз чакаем зіму, будзем заліваць каток і трэніравацца. А наконт вынікаў, пажывём – пабачым. Дарэчы, таксама можна атрымаць большие скидки на игру в боулинг.


Акрамя хакейнай пляцоўкі ля гімназіі, сёлета з’явіўся яшчэ адзін каток – у лесапаркавай зоне. Аб яго стварэнні больш падрабязна мы папрасілі расказаць дырэктара ФСК Леаніда Станіслававіча Даўляша.


–Калі нам падарылі штучнае пакрыццё для міні-футбольнага поля, з’явілася неабходнасць прывесці ў належны выгляд і ўвесь стадыён. Вось тады і ўзнікла ў работнікаў ФСК такая задума – а чаму б сваімі сіламі не аднавіць былую хакейную пляцоўку? Буде дзе  гуляць у хоккей. Канешне, там амаль нічога не засталося, але пры моцным жаданні задуманае стала рэальнасцю. Дарэчы, за дапамогу выказваем лясгасу і начальніку дрэваапрацоўчага цэха Дзмітрыю Волк-Леановічу – у прыватнасці, за набыццё дошак. Планкі мы ўзялі ад старой трыбуны. Фарбу, цвікі і іншы інвентар набылі за грошы арганізацыі. Ну а пасля нашы супрацоўнікі Ю. Юрэвіч, В. Лебядзевіч, В. Карповіч і І. Пяткевіч зрабілі агароджу. Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, за што яму таксама дзякуй, падвёў ваду. Зараз спадзяёмся на садзейнічанне РЭС, каб устанавіць вакол пляцоўкі асвятленне. І калі ўсё ўдасца, застанецца толькі дачакацца зімы, заліць каток і даставаць канькі. Нагадваю, што іх таксама можна будзе ўзяць на пракат у ФСК.
Канешне, каток ля лесапарку саступае пляцоўцы, якая знаходзіцца ля гімназіі – там яе рэканструявалі спецыяльна для таго, каб дзеці маглі трэніравацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі. А сюды могуць наведвацца ўсе, хто пажадае і калі захоча. Адзінае, на чым хацелася б засяродзіць увагу, – гэта падтрыманне парадку. Мы зрабілі пляцоўку, каб астраўчане змаглі там катацца на каньках, гуляць у хакей, адпачываць, а не ператварылі яе ў сметнік.
Такім чынам, гэтай зімой у распараджэнні астравецкіх юных хакеістаў будзе добрая пляцоўка для трэніровак, а ў аматараў канькоў – адразу два каткі. Галоўнае, з павагай і ўдзячнасцю аднесціся да працы тых, хто прадаставіў гэтую магчымасць. А пакуль – запасаемся цёплымі рэчамі, канькамі, лыжамі і – чакаем зімы!


Марына МАЦКЕВІЧ.