Гудагай – чэмпіён!

10:38 / 14.06.2010
12381
1

Прыемна для сябе і сваіх педагогаў закончылі спартыўны навучальны год вучні Гудагайскай сярэдняй школы. Яны паспяхова выступілі ў ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. І як бліскучы акорд – перамога ў першынстве раёна па футболу.


Спаборніцтва праходзіла ў чатырох групах. І ўжо з гэтага этапу ўдача крочыла побач з гудагайцамі. Спачатку яны выйгралі ў каманды з Рымдзюн, пасля ў дадатковы час перамаглі каманду Варнянскай СШ і тым самым атрымалі пуцёўку ў фінал. Лепшымі ў сваіх групах сталі таксама каманды Міхалішкаўскай, Кямелішкаўскай СШ і гімназіі №1.
У першым паўфінале паміж сабой змагаліся каманды з Кямелішак і Астраўца. І гімназісты – чэмпіёны мінулага года – не пакінулі ніякіх шансаў сваім сапернікам. У другім паўфінале сустрэліся вучні Міхалішкаўскай і Гудагайскай школ. Спачатку гудагайцы ўступалі 0:2, але пасля не толькі зраўнялі лік, але і выйгралі ў дадатковы час – 4:3.
У матчы за трэцяе месца каманда з Міхалішак выйграла ў Кямелішкаўскай СШ. А ў фінал, як і ў мінулым годзе, выйшлі зборныя Гудагая і гімназіі №1. На баку астравецкіх футбалістаў былі свая пляцоўка і балельшчыкі. І першы тайм завяршыўся на іх карысць – 2:0. Аднак у другім фартуна зноў павярнулася тварам да гудагайцаў – і яны зраўнялі лік. Дадатковы час так і не выявіў мацнейшага і справа дайшла да пенальці. Удар, яшчэ ўдар – і ў выніку чэмпіёнамі раёна стала зборная каманда Гудагайскай школы.
Лепшым нападаючым турніру стаў Аляксей Спірыдовіч, які забіў дзевяць галоў у вароты сапернікаў у чатырох гульнях. Выдатна сябе паказалі таксама паўабаронца Юрый Свіршчэўскі, абаронца Аляксей Адамковіч і варатар Павел Мінкевіч.


Уладзімір БАТУРА, настаўнік фізічнай культуры Гудагайскай СШ.

Комментарии
0
Гость
Батура РУЛИТ ...!!! ))
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений