“Залаты” квартэт

15:07 / 23.04.2010
13612
1
З 8 па 11 красавіка ў Слоніме прайшла спартакіяда па боксу сярод школьнікаў 1996-97 гадоў нараджэння. Юныя баксёры з Астраўца зноў былі на вышыні.
Усе чатыры ўдзельнікі адразу настроіліся толькі на перамогу. Дзіма Лабэцкі (вагавая катэгорыя да 43 кілаграмаў) прадэманстраваў цудоўную тэхніку бою, дакладныя ўдары і цікавае відовішча. Юнак правёў тры баі, з якіх усе выйграў і стаў пераможцам.
Дзіма Юцкевіч (да 41,5 кілаграма) годна паказаў сябе на рынгу, правёў два баі і стаў залатым прызёрам. Вадзім Змітровіч (вагавая катэгорыя да 56 кілаграмаў) і Дзіма Касцючэнка (да 59 кілаграмаў) вырашылі не адставаць ад таварышаў і таксама былі першымі.
Такім чынам, “залаты” квартэт з Астраўца ўключаны ў склад зборнай Гродзенскай вобласці і будзе выступаць на спартакіядзе Рэспублікі Беларусь, якая адбудзецца ў чэрвені ў Магілёве. На сваіх выхаванцаў трэнер А.З. Маргуж ускладае вялікія спадзяванні.
Адначасова праходзіў турнір па боксу на прыз Слонімскага райвыканкама. Тут свае ўдары “левай і правай” дэманстравалі ўдзельнікі 1998-99 гадоў нараджэння.
Залатыя медалі прывезлі дадому Марк Маргуж і Дэвід Жвірыдоўскі. Добрыя баі і цудоўную перспектыву на будучыню паказалі Вадзім Артышэвіч, Максім Дземяшкевіч, Саша Грынчук, Арцём Рагавенка, Максім Паўловіч і Мікіта Уласенка.

Марына МАЦКЕВІЧ.

Комментарии
0
Гость
А тут судейство было нормальное? А то как только проиграют наши боксёры, так судьи виноваты, а как победят, так это они молодцы... Объективнее надо быть
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений