Гервяты победили на Кубке Островецкого района по стритболу

09:00 / 22.04.2017

wYt_DliS294.jpgГервяцкія стрытбалісты ў чарговы раз даказалі, што яны лепшыя на пляцоўцы: на Кубку Астравецкага раёна па стрытболе сярод працоўных калектываў і калектываў фізічнай культуры арганізацый раёна яны  занялі першае месца.

Паспаборнічаць за званне чэмпіёна ў Гервяцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе  сабраліся восем каманд: КСУП “Гервяты”, Гервяцкай сярэдняй школы, ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, Кямелішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы, РУП “БелАЭС”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і зборная каманда Гудагая.

На працягу некалькіх гадзін працягваліся відовішчныя дуэлі стрытбалістаў: ігракі не проста імкнуліся да перамогі, але і атрымлівалі асалоду ад гульні.


stritbol.jpg

У выніку статус лепшых стрытбалістаў у чарговы раз пацвердзіла каманда КСУП “Гервяты”, другое месца занялі прадстаўнікі Гервяцкай СШ, а трэцяе – работнікі РУП “БелАЭС”.

Каманда-пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і медалямі, а лепшыя ігракі – прызамі.


Текст: