Островецкий чемпионат по волейболу набирает обороты

12:40 / 12.04.2017

45.jpgРаспачаўся чэмпіянат Астравецкага раёна па валейболе. Паспрабаваць свае сілы і прадэманстраваць уменні пад валейбольнай сеткай сабраліся сем каманд: “НІАЭП”, “РАНС”, “БелАЭС”, “Янвесттранс”, “ЖКГ”, “Астравецкі РГЗ” і “В/ч 7434”. Каманды збіраюцца кожны аўторак і чацвер у 19.00 у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт”, дзе праходзіць па дзве гульні.

Чэмпіянат па валейболе пакуль толькі набірае абароты і фаварыты яшчэ не вызначыліся, але сустрэчы праходзяць цікава і відовішчна. Спаборніцтвы працягнуцца да пачатку мая, калі і стане вядомы пераможца. А пакуль прыходзьце ў ФАК “Старт” падтрымаць каманды і атрымаць асалоду ад гульні.   

Текст: