Финальные баскетбольные "разборки" прошли в спортивном зале Гимназии №1

11:33 / 05.03.2017
баскетбол 1Гервяты і Кямелішкі – лепшыя на баскетбольнай пляцоўцы

Ярка, цікава і насычана прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод каманд навучальных устаноў раёна.

Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў – у выніку занальных сустрэч у фінал выйшла каманда юнакоў з гімназіі №1, дзяўчат – з Гудагайскай сярэдняй школы, а таксама каманды юнакоў і дзяўчат з Варнянскіх ясляў-сада-сярэдняй школы, Кямелішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы і Гервяцкай сярэдняй школы.

Фінальныя баскетбольныя “разборкі” адбыліся ў спартыўнай зале гімназіі. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Каманды прадэманстравалі добрую тэхнічную, тактычную і фізічную падрыхтоўку.

Сярод юнакоў, як заўсёды, вылучаліся гервяцкія ўдзельнікі. На баскетбольнай пляцоўцы хлопцы адчувалі сябе як рыбы ў вадзе: паказалі цудоўную гульню і ў чарговы раз даказалі, што яны – лепшыя. Ужо трэці год запар хлапчуковая каманда з Гервяцкай СШ становіцца чэмпіёнам спаборніцтва.

Сярэбранымі прызёрамі сталі баскетбалісты з гімназіі, трэцяе месца занялі ўдзельнікі з Варнянскіх ясляў-сада-СШ.

А вось сярод дзяўчат пераможцам стала каманда Кямелішкаўскіх ясляў-сада-СШ, на другім месцы – баскетбалісткі Гудагайскай СШ, на трэцім – спартсменкі з Варнянскіх ясляў-сада-СШ.

баскетбол 2Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а чэмпіёны – яшчэ і Кубкам.

Марыя Сінкевіч,


метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму.