В Островце прошли районные соревнования по хоккею "Золотая шайба"

10:03 / 03.02.2017
хоккей дети“Ветрык” і “Мядзведзі” сталі лепшымі на раённым спаборніцтве па хакею “Залатая шайба”, якое прайшло на мінулым тыдні на лядовай пляцоўцы каля СШ №2.

Памерацца сіламі на лёдзе сабраліся чатыры каманды, якія выступалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2003-2006 і 2000-2002 гады нараджэння.

Спачатку клюшкі “скрыжавалі” малодшыя ўдзельнікі: каманды “Ветрык” і “Льдзінка”. Супрацьстаянне атрымалася цікавым і відовішчным. У выніку перамогу святкавалі “ветраныя” хакеісты – яны выйгралі з лікам 9:7.

Не менш насычанай стала сустрэча старэйшых каманд – магутныя “Мядзведзі” змагаліся са спрытнымі “Ваўкамі”. Атакі ўзнікалі то ля адных, то ля другіх варот, снег з-пад імклівых канькоў ляцеў  розныя бакі і раз-пораз змяняўся лік на табло. Напружаная барацьба працягвалася да апошніх хвілін – і скончылася з розніцай у дзве шайбы на карысць “Мядзведзяў”.

Удзельнікі спаборніцтва былі  ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Лепшымі ігракамі былі названы Вячаслаў Букель, Максім Анімуцкі, Вадзім Пяткевіч і Максім Папоў.

Марына МАЦКЕВІЧ

Текст: