Учитель физической культуры и здоровья Гервятской школы Дарья Языкова стала второй на областной спартакиаде "Золотой колос"

09:07 / 22.01.2017
ЯзыковаНастаўніца фізічнай культуры і здароўя Гервяцкай сярэдняй школы Дар’я Языкова стала сярэбранай прызёркай лыжных гонак на спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас”.

Аматары гэтага віду спорту сабраліся на базе спартыўна-біятлоннага комплексу “Сялец” у Навагрудскім раёне. Пазмагацца на лыжнай трасе прыехалі ўдзельнікі з розных раёнаў Гродзеншчыны.

Астравецкую каманду прадстаўлялі 10 чалавек. Найлепшы вынік прадэманстравала Дар’я Языкова – на дыстанцыі 3 кіламетры яна заняла другое месца.

Віншуем!

Марына БАРОК.