В Островецком районе прошли межрайонные соревнования по спортивной ловле рыбы
10:49 / 19.01.2017
У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя – у кожнай па дзесяць чалавек – Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў.
На рыбалку адводзілася тры гадзіны, якія праляцелі вельмі хутка.
У камандным заліку 1 месца занялі астравецкія рыбакі, якія набралі 6 535 балаў. На другой пазіцыі замацавалася каманда Ашмянскага раёна з 3 272 баламі. Усяго толькі 10 балаў саступілі суседзям смаргонцы і, адпаведна, занялі 3 месца.
У асабістым заліку перамогу святкаваў Валерый Іванавіч Калантай з каманды Астравецкага раёна, які злавіў амаль тры кілаграмы рыбы. А самая важкая рыбіна трапілася на вудачку Рамана Станіслававіч Шыманоўскага са Смаргоні.
Усе пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі. Пасля спаборніцтваў удзельнікі частаваліся духмяным чаем і гарачай шурпой.
Кампетэнтна
Старшыня Астравецкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Андрэй Мікалаевіч Праскін:
– Гэтыя спаборніцтвы сталі ўжо традыцыйнымі У адпаведнасці з палажэннем, кожны бал адпавядае граму вылаўленай рыбы. Пераможцы “міжраённай рыбалкі” будуць прадстаўляць наш рэгіён на вобласці.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.