Чемпионы-футболисты провели мастер-класс для юных и взрослых островчан

14:54 / 03.06.2016
футбол нацсборнаяЗапамінальнай выдалася апошняя школьная субота для вучняў сярэдняй школы №1. Асабліва тых, хто не ўяўляе свайго жыцця без спорту.

У госці да школьнікаў, аматараў футболу, завіталі члены Нацыянальнай каманды па міні-футболу сярод слабабачачых на чале з трэнерам Анатолем Іванавічам Усенка.

Сустрэча пачалася ў канферэнц-зале сярэдняй школы №1. Тут юныя спартсмены не толькі паглядзелі прэзентацыю каманды, але і змаглі прыдачыніцца да вялікага спорту, больш даведацца пра праходжанне гульняў Чэмпіянатаў Еўропы і свету.

А потым пачаліся майстар-класы: школьнікі рабілі разміначныя практыкаванні, удзельнічалі ў спарынгах, вучыліся прымаць мячы і забіваць галы… Эмоцыі і ўражанні зашкальвалі не толькі ў тых, хто быў непасрэднымі ўдзельнікамі гэтых майстар-класаў, але і ў гледачоў.

Прадставілася вучням магчымасць замацаваць веды на практыцы – спартсмены прапанавалі ім памерацца сіламі на футбольным полі.

Тут аматарам міні-футбола з СШ №1 давялося весці нялёгкую барацьбу – але ў выніку перамагчы імянітых футбалістаў не атрымалася. Аднак лепшыя матчы ў школьнікаў яшчэ наперадзе.

Потым на поле выйшла зборная каманда Астраўца сярод дарослых – і разгарнулася сапраўдная спартыўная баталія. Праўда, і дарослыя астраўчане саступілі пяціразовым чэмпіёнам свету і чатырохразовым чэмпіёнам Еўропы.

На памяць пра сустрэчу з імянітымі спартсменамі ў школьнікаў і дарослых засталіся не толькі ўражанні і фотаздымкі, але і камплекты футбольнага адзення і аўтографы.

Алена СВЕТЛАЯ, фота Юрыя ГОРЫДА.