Астравецкія турысты зноў сабраліся ў Альхоўцы

18:00 / 14.07.2017

slet_01.jpg

У мінулыя выхадныя да Альхоўкі зляцеліся актыўныя, бадзёрыя і маладыя душой прадстаўнікі самых розных арганізацый нашага раёна – тут праходзіў чарговы раённы турзлёт.

slet_02.jpg

Заезд на штогадовае месца турыстычных спатканняў быў прызначаны на суботні ранак, аднак некаторыя турысты вырашылі загадзя паклапаціцца, каб заняць зручнейшыя «кропкі», – і прыбылі на «месца дыслакацыі» яшчэ ў пятніцу.

Сёлета ўдзел у змаганні за званне самай турыстычнай каманды Астравеччыны прынялі дзевяць арганізацый: лясгаса, Беларускай АЭС, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага спажывецкага таварыства, аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, жыллёва-камунальнай гаспа­даркі, цэнтральнай раённай бальніцы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і КСУП «Гервяты».

slet_03.jpg

Арганізатары турзлёта кожны год прыдумваюць нешта новенькае. Аднак ёсць і нязменныя традыцыі, галоўная з якіх – урачыстае пастраенне: знаёмства каманд-удзельніц, зварот да іх арганізатараў і падняцце дзяржаўнага сцяга.

slet_05.jpg

slet_04.jpg

slet_06.jpg

slet_07.jpgПершым конкурсам гэтага года арганіза­тары вызначылі турыстычную паласу перашкод. У параўнанні з мінулагоднімі, яна значна павялічылася і разнастаілася: разбіўка палаткі, скачкі «па купінах», «пералёт на канаце» і іншыя. І кожная памылка адбівалася на канчатковым выніку дадатковымі секундамі. Аб тым, што каманды рваліся да перамогі з усіх сіл, сведчыць той факт, што некаторым удзельнікам спатрэбілася дапамога ўрача. З лепшымі паказчыкамі трасу прайшлі каманды аддзелаў адукацыі, па надзвычайных сітуацыях і раённай бальніцы – 1, 2 і 3 месцы адпаведна.

slet_08.jpg

slet_09.jpg

slet_10.jpg

slet_11.jpg

slet_12.jpg

slet_13.jpg

slet_14.jpg

slet_15.jpg

slet_16.jpg

slet_23.jpgНаступным этапам спабор­ніцтваў стаў валейбол. Спарт­смены, якія яшчэ не паспелі стаміцца, змагаліся за кожнае ачко – «кручаныя» ўдары, пасы і перапасоўкі пад сеткай, блокі і контратакі дадавалі гульням «пярчынкі». Перамога ў гэтых спаборніцтвах засталася за аддзелам па надзвычайных сітуацыях.

slet_22.jpg

slet_24.jpg

slet_21.jpgslet_18.jpgА тым часам побач з валейбольнай пляцоўкай сабраліся самыя моцныя прадстаўнікі каманд, – каб паспаборнічаць у падняцці гіры. Абсалютным пераможцам у гэтым выпрабаванні стаў прадстаўнік РАНС Марэк Лаўрыновіч са 104 пад’ёмамі, другім быў Славамір Трамбовіч з лясгаса – 81 пад’ём, трэцім – Андрэй Трышын з КСУП «Гервяты» – 79 пад’ёмаў.

slet_17.jpg

slet_19.jpgslet_20.jpg







slet_25.jpgРаспілоўванне бервяна пра­доў­жыла выпрабаванні сапраўд­ных мужчын. Каманда лясгаса даказала, што яны свой хлеб ядуць не дарэмна, – яна стала першай. Распілоўшчыкі з ЦРБ былі другімі, а каманда КСУП «Гервяты» – трэцяй.

slet_26.jpg

slet_27.jpg

slet_28.jpg

slet_29.jpg

Пасля напружаных сілавых спаборніцтваў суддзі далі маг­чы­масць камандам крыху рас­слабіцца – і выклікалі да «бар’е­ра» трапных: распачаліся спабор­ніцтвы ў дартсе. Найбольшую трапнасць паказалі настаўнікі – за імі былі леснікі, замыкалі тройку лідараў медыкі.

slet_30.jpg

slet_31.jpg

slet_32.jpg

slet_35.jpgА вось наступны конкурс быў арганізаваны дзякуючы заў­зя­таму турысту-байдарачніку Вік­тару Клусевічу. Ён прадаставіў удзельнікам турзлёта байдарку, распрацаваў заданне – і разам з унучкай Ксеніяй паказаў, як трэба яго выконваць. На працягу дня ўсе жадаючыя змаглі пахадзіць па рацэ – прывыкнуць да вады, вёслаў і байдаркі. А калі надыйшоў час паказаць майстэрства, лепш за ўсіх з гэтым справіўся экіпаж каманды лясгаса, крыху ад іх адсталі настаўнікі і медыкі.

slet_34.jpg

slet_33.jpg

slet_38.jpg

slet_37.jpg

slet_36.jpg

Наступнымі конкур­самі першага дня сталі зусім не спартыўныя спабор­ніцтвы: прый­шоў час паказаць сваю гаспадарліваць і тале­навітасць.

slet_39.jpg

Падчас кулінарнага конкурсу ад­ны каманды аддавалі перавагу афармленню стравы, другія – яе напаўненню, трэція спрабавалі спалучыць і тое, і гэтае. Пасля доўгіх дэбатаў суддзі размеркавалі месцы наступным чынам: першымі сталі камунгасаўцы, другімі – райспажыўтаварыства, трэцімі – атамшчыкі.

slet_40.jpgКонкурс «Побыт турыста» стаў яшчэ адным камянём сутыкнен­­ня. І было ад чаго: удзель­нікі павінны былі не толькі аб­сталяваць месца раз­мя­шчэння ў адпаведнасці з санітарнымі нор­мамі і пра­віламі аховы навакольнага асяроддзя, але, па магчымасці, арыгінальна яго аформіць. Лясгасаўцы аб­ста­ля­валі сваё «логава» у трэн­дзе «Брэ­менскіх музыкаў», выра­та­вальнікі запрашалі гасцей «па­па­рыць костачкі», за парадкам на тэрыторыі міліцыянераў сачыў «неспячы» паставы, меды­кі заклікалі ўступіць у піянеры, а камун­гасаўцы запра­шалі ад­свят­каваць Купалле. «Пальма­вую галіну» суддзі аддалі лясга­­саўцам, другая прыступка ўмоў­­нага п’едэсталу засталася за ме­дыкамі, трэцяя – за выра­та­вальнікамі.

slet_41.jpg

slet_42.jpg

slet_43.jpg

slet_44.jpg

slet_45.jpg

slet_46.jpg

slet_47.jpg

slet_48.jpg

Апошняе выпрабаванне першага дня было «меднымі трубамі» – тут ужо кожны паказваў, на што ён здатны: песні, танцы, гумар і імправізацыі – талентам удзельнікаў турзлёту не было межаў. Журы першае месца прысудзіла аддзелу адукацыі, другое – КСУП «Гервяты», каманда лясгаса заняла трэцяе.

slet_49.jpg

slet_50.jpg

slet_51.jpg

slet_52.jpg

slet_53.jpg

slet_54.jpg

slet_55.jpg

slet_56.jpg

Музычная тэма працягнулася на  дыскатэцы, якой і завяршыўся першы дзень турзлёту.

slet_57.jpgВыпрабаваннем наступнага дня адразу стаў «Вялікі куб» – з дапамогай васьмі палак трэба было як мага хутчэй падняць па клетцы і дастаць мяч. У гэтым конкурсе камандам трэба было паказаць сваю еднасць, уменне працаваць разам. Некаторыя спрабавалі выкінуць мячык адным штуршком, але гэта атрымлівалася не ва ўсіх. Самымі спрытнымі аказаліся міліцыянеры, другімі  – урачы, трэцімі – атамшчыкі.

slet_58.jpg

slet_60.jpg«Сумо» стала наступным крокам да перамогі. Задача: выштурхнуць саперніка з круга. Калі вы бачылі японскае сумо, то ведаеце, што перамога не заўсёды дастаецца самаму вялікаму – у кожнага свае метады барацьбы. Так змагаліся і астравецкія  «сумаісты»: адны працавалі на моц, другія – на хуткасць, трэція – на спрыт. Лепшымі аказаліся міліцыянеры, другое месца засталося за дактарамі, трэцяе – за камунгасаўцам.

slet_59.jpg

slet_61.jpg

slet_62.jpg

slet_63.jpg

slet_65.jpgА завяршыў турнір самы эмацыянальны, відовішчны і часта вельмі спрэчны конкурс – перацягванне каната. Хто за каго, з кім і супраць каго хварэе, зразумець было складана. Калі з большасцю каманд, якія на турыстычных злётах не навічкі, усё было зразумела, то былі яшчэ і «цёмныя конікі». Аднак інтрыгі не атрымалася: і зноў, у каторы ўжо раз першымі сталі лесаводы. Другое месца – за аддзелам унутраных спраў, трэцімі былі работнікі Беларускай атамнай.

slet_64.jpg

slet_66.jpg

slet_67.jpg…І зноў урачыстая музыка паклікала турыстаў на галоўную пляцоўку, дзе і быў агучаны канчатковы вердыкт журы: трэцяе месца па выніках усіх выпрабаванняў заняла каманда лясгаса, другое – адукацыі, а кубак і першае месца – пасля года «вандроўкі» – вярнуліся ў цэнт­ральную раённую бальніцу.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ,

фота аўтара і Маргарыты КАНДРАТОВІЧ.

ostrov-red.malshevski@tut.by

slet_68.jpg

 

Текст: