Вандруем з Антонам Мальшэўскім.

09:00 / 08.07.2017
1

Па слядах графа Тышкевіча і прапрапрадзеда Міці

Tyshkevich.jpg

5 чэрвеня 1857 года ў другой палове дня шмат людзей сабралася каля маста цераз Вілію. На ва­дзе стаяла цэлая флатылія. Было відавочна: ладзілася сапраўдная навуковая экспедыцыя. Флатылія з пяці суднаў была пабудавана за сродкі графа Канстанціна Тышкевіча, прадстаўніка каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў, каб па­значыць вёскі і мястэчкі на водным шляху, вызначыць глыбіню ракі, азнаёміцца з рэльефам і ландшафтам, запісаць песні, казкі, паданні. 
po_shlyahu_01.jpgСудны пабудавалі ў Лагой­ску і цягнулі іх волакам да вёскі Камена (Вілейскі раён), адкуль і пачыналася навуковая экспедыцыя Канстанціна Тышкевіча, якая на працягу чатырох месяцаў даследавала ўсю Вілію ад Каменскага маста да вусця – 682 вярсты. Вынікам яе стала кніга «Вілія і яе берагі», якая выйшла ў свет у 1871 годзе ў Дрэздэне.
…З таго часу мінула 160 гадоў. У памяць аб той знакамітай вандроўцы сёлета ў падарожжа па слядах графа Тышкевіча накіраваліся неабыякавыя да гісторыі і сучаснасці роднага краю аматары экстрыму і тыя, хто вывучае свет і яго гісторыю шляхам абавязковай у іх прысутнасці. Чарговая, дзясятая па ліку экспедыцыя, была арганізавана ў рамках сумеснага беларуска-літоўскага праекта. 

ЧАМУ?
po_shlyahu_02.jpgСтарт адбыўся, як і 160 гадоў таму, у пачатку чэрвеня ад вёскі Камена Вілейскага раёна. 
Колькасць вандроўнікаў змянялася ледзь не штодня: людзі далучаліся да экспедыцыі па меры сваіх магчымасцяў і жадання. Магчыма, на гэта паўплывала і надвор’е, якое менавіта на гэты час вырашыла інтарэс дажджамі, ці зацікаўленасць саміх вандроўнікаў: адных цікавілі вытокі Віліі, другіх вабіла «сярэдняе цячэнне» ракі, якое бярэ пачатак пасля Данюшава, калі берагі пачынаюць цягнуцца ўвышыню, трэціх прыцягвала былая сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня…
Вільню галоўнай кропкай гэтай ван­дроўкі абраў для сябе і я. 
po_shlyahu_03.jpgЯшчэ адной прычынай майго ўдзелу ў экспедыцыі стала тое, што некалі менавіта гэтым вод­ным шляхам мае прапрапра­дзед і папрапрабабуля Дзміт­рый і Хрысціна Клямёнкі ганялі плыты на Вільню: дзед з іншымі мужыкамі кіраваў плытамі, а бабуля кухарыла. Тады Вілля была больш паўнаводнай, на яе берагах было шмат корчмаў, дзе плытагонцы маглі адпачыць, а на зваротным шляху патраціць заробленыя грошы – мо з-за гэтага прапрапрабабуля і не хацела адпускаць мужа аднаго? 
Пэўны адрэзак шляху па Віліі я праходзіў раней, таму да экс­педыцыі далучыўся амаль на мяжы з Літоўскай Рэспублікай – каля вёскі Быст­рыца. Кампаньёнкай па байдарцы і «матросам» стала мая няўрымслівая матуля – журналістка смаргонскай газеты «Светлы шлях» Ала Страшынская, якая цудоўна ведае гістарычныя звесткі і  па дарозе шчыра імі дзялілася з іншымі турыстамі. Байдарку «Хатанга 3» нам шчыра прапанаваў краязнаўца, бард і заўзяты турыст з Жодзішак Алег Мізула. 
Алег узяў з сабой у сплаў двух сыноў. Дарэчы, дзяцей у сплаве было ажно адзіннаццаць, прычым траіх – Рыгора, Валянціну і Аляксандру – з сабой узяла турыстка з Мінска Ксенія Забалотная: самай маленькай з іх, Саньцы, усяго паўтара гадкі. Мне здаецца, што з такіх вандроўнікаў, якія на веласіпедах ці байдарках з маленства ходзяць па нашых дарогах і сцяжынках, і вырастаюць сапраўдныя патрыёты сваёй зямлі.
Плаўсродкамі ў турыстаў сёлета былі ў асноўным байдаркі, на турыстычным слэнгу – «байды». Аднак сярод іх схаваўся і плот-катамаран. 

po_shlyahu_07.jpg

Petuh.jpgМіхаіл Петух, педагог цэнтра дадатковай адукацыі, кіраўнік турклуба «Чарапашкі» (Вілейка):
– Па гэтым маршруце я іду ўжо ў адзінаццаты раз. Для мяне гэта покліч душы: такім чынам я адпачываю. Стараюся падключыць да такіх вандровак і дзяцей з нашага клуба. Сёлета, напрыклад, у вандроўцы ўдзельнічае восем маіх выхаванцаў. Гэта цудоўная магчымасць павандраваць, адпачыць, пазнаёміцца з новымі людзьмі і цудоўнымі мясцінамі нашай Беларусі.
З Камены сёлета стартавала каля 50 байдарак. Турысты ў асноўным з Вілейкі, Смаргоні, Жодзішак, Ашмян, Мінска. На працягу ўсёй вандроўкі да нас нехта далучаўся, нехта ад’язджаў дадому.  

Vedzen.jpgВіктар Ведзень,фотакарэспандэнт ТІО.by (в. Завідзіненты/Мінск):
– Для мяне вандроўка – гэта частка сапраўднага жыцця. 
Я ўжо сплаўляўся па гэтым маршруце ў 2014 і 2015 гадах. Аднак тады я абмяжоўваўся часткай шляху ад Вілейкі да Быстрыцы. Сёлетні сплаў-экскурс праходзіць у юбілейны год, і ёсць цудоўная магчымасць прайсці ўвесь той шлях па Віліі, які 160 год таму прайшоў і апісаў Канстанцін Тышкевіч. І, канешне, зафіксаваць фотаімгненні, якія ўжо з’яўляюцца гісторыяй.

Pjankrat.jpgАлёна Пянкрат, майстар па рукадзеллю (Мінск):
– Гэта мой другі сплаў па Віліі, а ў складзе экспедыцыі па шляху Тышкевіча я ўпершыню, хоць за маімі плячыма сплаваў ужо больш за два дзясяткі.
Па Беларусі я павандравала шмат. Хадзіць на байдарках мне падабаецца – шмат лепш, чым пешшу: не трэба цягнуць на сабе сумкі, заплечнікі, палаткі. Раю ўсім хоць раз у жыцці паспрабаваць гэты від турызму – з вады адкрываецца зусім іншы бок прыроды вакол нас: рака, берагі,  неба бачацца ў іншым ракурсе.


po_shlyahu_04.jpg

ЗВЕРХУ – ВАДА, ЗНІЗУ – ВАДА...
Сплаўляцца пад дажджом, канешне, не мёд. «Аднак гэта шмат лепш, чым мераць нагамі кіламетры дарог, асабліва, калі ў ботах хлюпае, за каўнер увесь час капае, а плечы адцягвае ...ццацікілаграмовы заплечнік…,» – суцяшаю я сам сябе.
po_shlyahu_05.jpgА на рацэ праблем няма: груз у непрамакальных пакетах размеркаваны па лодцы, вада зверху ніколькі не перашкаджае вадзе знізу. Галоўнае – правільна апрануцца.  Адзінае, чым рызыкуе экіпаж, – апынуцца ў вадзе. 
Канешне, калі зверху грэе сонейка, то вандроўка ператвараецца ў адпачынак. Аднак і ў не вельмі цёплае надвор’е зусім не холадна, нават басанож і ў шортах. Галоўнае, каб была непрамакальная куртка з высокім каўняром, хустка ці шалік на горла – і будзе цёпла, асабліва калі не ленавацца і варушыць вёсламі. Аднак па выхадзе на бераг трэба мець пры сабе сухое адзенне.
...Палаткі складзены, заплечні­кі загружаны ў байдаркі – з верай і надзеяй мы адпраўляемся. 
На флагманскай лодцы ідэй­нага арганізатара сплава Міхаіла Петуха замацавана ікона Міколы Цудатворцы, якую падарылі літоўскія турысты ў 2007 годзе падчас вандроўкі па шляху графа Тышкевіча.

po_shlyahu_06.jpg

ПРАД'ЯВІЦЕ ДАКУМЕНТЫ

po_shlyahu_08.jpg

Па Віліі ад Быстрыцы да Дзяржаўнай мяжы ўсяго 12 кіламетраў, так што, не па­спеўшы разагнацца, мы прыпыняемся для мытняга дагляду і пагранічнага кантролю. На беразе нас чакаюць гудагайскія пагранічнікі і мытнікі. Як прызнаюцца ваеннаслужачыя, падобныя выезды на водную мяжу адбываюцца не вельмі часта – два-тры разы на год.
За рачулкай Балошынкай, дзе мы прайшлі кантроль літоўскіх пагранічнікаў, рака робіць чарговы паварот – і некалькі кіламетраў з левага боку ад нас цягнецца беларуская зямля, а справа – літоўская тэрыторыя. Істотных адрозненняў няма – тыя ж бярозы, сосны, елкі… Калі б не пагранічныя слупы, нізавошта б не здагадаўся, што гэта ўжо замежжа – тэрыторыя Еўрасаюза.

po_shlyahu_09.jpg

po_shlyahu_10.jpg

po_shlyahu_11.jpg

po_shlyahu_14.jpg

ДАРОГА ДА «БАРАН РАПА»
po_shlyahu_12.jpgpo_shlyahu_13.jpgДарэчы, зразумела, чаму нашы продкі назвалі раку Віліяй – яна і сапраўды ўвесь час віляе. Асабліва не адпачнеш – каб не прыбіла да берага ці не пачало круціць на віры, трэба веславаць увесь час. А вось чаму літоўцы завуць яе Нярыс – гэта мне высветліць не ўдалося.
Па дарозе мы некага даганяем, нехта абганяе нас – пэўны час плывём побач. Знаёмімся, размаўляем. А яшчэ – слухаем шчэбет птушак і адпачываем душой, нягледзячы на непрыемны дождж. 
У вандроўцы на байдарках, як у песні Высоцкага: «Первых нет и отстающих»: ніхто нікога не чакае, аднак ніхто і не рвецца наперад – тут, нават вяслуючы, адпачываеш. Пры жаданні кожны можа зрабіць прыпынак на беразе – сфатаграфавацца на фоне мясцовых краявідаў, паглядзець на апісаную графам Тышкевічам знакамітую мясціну ці падсілкавацца. 

po_shlyahu_15.jpg

po_shlyahu_16.jpg

po_shlyahu_17.jpg

…Высвятляецца, што стаянка перанесена. Замест запланаваных 20 кіламетраў нас чакае 37. Патлумачу: калі ў Беларусі ўсё проста – спыняйся ды стаў палатку, дзе спадабалася, то ў Літве амаль усе прыбярэжныя мясціны знаходзяцца ў прыватнай уласнасці: без дазволу гаспадара лепш на бераг не сыходзіць. 
po_shlyahu_18.jpgАле доўгі пераход узнагароджаны тым, што месца для адпачынку выбрана цудоўнае: маляўнічы бераг на павароце ракі, перад перакатамі, якія нашы продкі называлі рапа – адсюль і назва сядзібы – «Баран рапа». Для байдарачнікаў тут зроблена зручная прыстань, для палатак расчышчана паляна, ёсць валейбольная пляцоўка, пабудаваны веранды са сталамі і лавамі, падведзена вада і элект­рычнасць, нават абсталявана дзіцячая пляцоўка.
po_shlyahu_19.jpgВыцягнуўшы байду на бераг, ставім палатку пад бясконцы акампанемент дажджу. Хуткі перакус хатнімі «буцікамі» – і, пераапра­нуў­шыся ў сухое, можна некалькі гадзін адпачыць. 
Бліжэй да вечара вандроўнікі збіраюцца каля вогнішча, каб паспяваць пад гітару. Нехта гатуе вячэру, нехта фатаграфуецца… Але паціху стома бярэ сваё – лагер засынае.

po_shlyahu_20.jpg

po_shlyahu_23.jpg

po_shlyahu_21.jpg

po_shlyahu_22.jpg

po_shlyahu_24.jpg

po_shlyahu_26.jpg

po_shlyahu_25.jpg

ГАРАДОК, ДЗЕ Я БЫВАЎ
po_shlyahu_29.jpgНовы дзень, здавалася, абяцаў сонца і цяпло. Аднак варта было рассесціся па байдарках, як неба зноў пачалі зацягваць свінцовыя хмары – і неўзабаве нас дагнаў верны спадарожнік – дождж. 
Берагі ўсё вышэй – і плыць каля іх усё больш небяспечна. Вада ў Віліі не дазваляе бачыць глыбей за 20-40 сантыметраў, а сустрэчны вецер гоніць хвалі, якія маскіруюць небяспеку: карагі, водмелі, камяні. Добра, што прайсці за гэты дзень да наступнай кропкі – горада Немянчыне – трэба было толькі 15 кіламетраў.

po_shlyahu_31.jpg

po_shlyahu_32.jpg

po_shlyahu_33.jpg

po_shlyahu_34.jpgpo_shlyahu_35.jpgНемянчыне нечым падобны да Астраўца: невялікі, спакойны гарадок. Большасць дамоў – прыватны сектар, аднак сустракаюцца і «помнікі савецкай архітэктуры». Парадавалі назвы вуліц: Міхала Агінскага і Тадэвуша Касцюшкі.

po_shlyahu_36.jpg

Многія гараджане на работу ездзяць у Вільнюс. Большасць насельніцтва тут складаюць нашы былыя суайчыннікі і перасяленцы з Польшчы, таму часцей чуем беларускую, польскую ці рускую мовы, чым літоўскую. У магазінах пераважная большасць тавараў – беларускія, нават часопісы і газеты нашы. 
po_shlyahu_41.jpgpo_shlyahu_40.jpgУ Немянчыне нас чакала экскурсія ў мясцовым музеі. Усе яго супрацоўнікі добра размаўляюць па-беларуску ці па-руску. Музей нечым нагадвае школьны – сабраны ён па прынцыпу «са свету па нітцы»: прылады працы сялян ХІХ стагоддзя, экспанаты вайны, грамафон сярэдзіны мінулага стагоддзя… 
А яшчэ спецыяльна для турыстаў работнікі музея прыгатавалі бігус па стара­даўнім рэцэпте і пернікі-караблікі – было смачна.

po_shlyahu_42.jpg

po_shlyahu_48.jpg

po_shlyahu_45.jpg

po_shlyahu_49.jpg

po_shlyahu_51.jpg

po_shlyahu_52.jpg

po_shlyahu_53.jpg

po_shlyahu_58.jpg

po_shlyahu_54.jpg

po_shlyahu_55.jpg

po_shlyahu_60.jpg

АПОШНІ РЫВОК
po_shlyahu_62.jpgpo_shlyahu_63.jpgНовы дзень – і новыя кіламетры застаюцца за спіной. Цячэнне Віліі паступова ўзмацняецца, аднак кожны наступны перакат даўжэйшы за папярэдні. Да таго ж дзьме моцны сустрэчны вецер – ён скідвае ўсю хуткасць, што развівае байда. Аднак некалькі гадзін змаганняў з цячэннем – і вось у аддаленні бачны першыя шматпавярхоўкі літоўскай сталіцы.

po_shlyahu_64.jpg

po_shlyahu_61.jpg

po_shlyahu_66.jpg

po_shlyahu_68.jpgВільнюс вітаў нас доўгача­каным сонцам. Кантрольная кропка нашага сплаву знахо­дзі­лася на невялікім пляжы ў цэнт­ры горада – рукой падаць да гары Гедыміна, нацыянальнага музея Літвы, Палаца Вялікага княства Літоўскага і іншых вядомых мясцін Вільнюса. 
Адсюль байдарачнікі раз’еха­ліся па гатэлях і кватэрах сяброў і знаёмых, каб абсушыцца і падрыхтавацца да экскурсіі па горадзе і працягу вандроўкі. 

po_shlyahu_70.jpg

po_shlyahu_71.jpg

po_shlyahu_69.jpg

po_shlyahu_72.jpg

Пра свае ўражанні ад Вільнюса я вам раскажу пазней.
А для некаторых Вільнюс стаў канцавой кропкай сплава па шляху графа Канстанціна Тышкевіча. Адсюль яны, і я ў іх ліку, на цягніках, машынах і аўтобусах вярнуліся ў родную Беларусь...


Текст:
Фото: Антон Мальшевский