Золото Александра Ляховича
На працягу трох дзён у Гродна лёгкаатлеты краіны змагаліся не толькі за ганаровае званне “чэмпіён”, але і за ліцэнзіі на Чэмпіянат свету, які сёлета адбудзецца ў Лондане. Наш зямляк, Аляксандр Ляховіч пераможна прайшоў 20 кіламетраў і ў чарговы раз стаў чэмпіёнам Беларусі ў спартыўнай хадзьбе.
У першы дзень чэмпіянату Рэспублікі Беларусі па лёгкай атлетыцы была заяўлена спартыўная хадзьба. Сваю каронную дыстанцыю – 20 кіламетраў – Аляксандр прайшоў за 1 гадзіну 23 хвіліны 40 секунд і –зрабіў сабе цудоўны падарунак да дня нараджэння.
Па словах спартсмена, на спаборніцтвах ён мог паказаць лепшы вынік – але падвяла нага, якую ахапіла сутарга.
– Кантроль-форму я пацвердзіў. Нарматыў на Чэмпіянат свету ў мяне ўжо ёсць, – падкрэсліў Аляксандр. –Дзякуй усім, хто хварэў за мяне. Удвая прыемна атрымліваць віншаванні з нагоды дня нараджэння і перамогі на чэмпіянаце Беларусі – таму і надалей буду імкнуцца паказваць добрыя вынікі.
Віншуем Аляксандра з мінулым днём нараджэння і з чарговай перамогай! Так трымаць!