Кірыл Саўко і Аляксандр Баруўка адзначаны ў асабістым рэйтынгу рэспубліканскай лігі бокса

10:01 / 15.04.2019

Астравецкія баксёры Кірыл Саўко і Аляксандр Баруўка занялі першае і другое месцы ў асабістым рэйтынгу рэспубліканскіх спаборніцтваў лігі боксу сярод удзельнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння.

4343.jpg

Нагадаем, што за выхад у фінал рэспубліканскай лігі бокса змагаліся каманды ўсіх абласцей і зборная сталіцы. Сустрэчы праводзіліся з пачатку года і праходзілі па кругавой сістэме.

Нядаўна адбор у фінал завяршыўся. На жаль, Гродзенская каманда, у складзе якой выступалі і астраўчане, аказалася па-за бортам далейшага спаборніцтва. Аднак пры падвядзенні вынікаў, акрамя каманднага, улічваўся і асабісты рэйтынг удзельнікаў. І двое астраўчан аказаліся ў спісе лепшых: Кірыл Саўко заняў першае месца ў вагавой катэгорыі 44,5 кілаграма, а Аляксандр Баруўка, які выступае ў вагавой катэгорыі 38,5 кілаграма, стаў другім.

Текст: