Хто аказаўся хутчэйшым на лёгкаатлетычным кросе

09:03 / 15.04.2019
856
На два дні новы гарадскі стадыён ператварыўся ў эпі­цэнтр хуткасці, трываласці і сілы – 5 і 6 красавіка тут прайшлі раённыя лёгкаатлетычныя кросы сярод дзяцей і дарослых, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі і Астравеччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

IMG_2216.jpg

Бегалі дзеці…
Вясенні сезон на бегавых дарожках адкрылі юныя спартсмены 2001-2006 гадоў нара­джэння і малодшыя. Традыцыйны лёгкаатлетычны крос сабраў на астравецкім стадыёне лепшых бегуноў з усіх школ раёна. У залежнасці ад узросту дзеці выступалі на розных дыстанцыях. Зразумела, жаданы алімп скарыўся толькі адзінкам, затое іншыя атрымалі каштоўны вопыт і доб­рую матывацыю трэніравацца далей. 

IMG_2194.jpg

Распачалі лёгкаатлетычны крос самыя малодшыя ўдзельнікі – хлопчыкі і дзяў­чын­кі 2006 года нараджэння і меншыя беглі 1 000 метраў. Хутчэй за астатніх фінішавалі на гэтай дыстанцыі Анжаліка Мілаш (Альхоўская СШ) і Андрыян Франк (Гудагайская СШ). Крыху адсталі ад пераможцаў Анжаліка Кавалеўская (Падольскі НПК) і Вадзім Пукшта (Варнянскі НПК). Трэцімі прыйшлі Мілана Мілаш (Міхалішкаўская СШ) і Аляксандр Хамякоў (Падольскі НПК).

Бегуны 2005 года нара­джэн­ня таксама пераадольвалі 1 000 метраў. Пераможцамі тут сталі Дар’я Дарашкевіч (СШ №2) і Павел Чабатуль (СШ №2). На другім месцы – Ксенія Гульбіновіч (Рымдзюнская СШ з лі­тоўскай мовай навучання) і Яраслаў Мядэйша (Варнянскі НПК), на трэцім – Дар’я Гро­даль (СШ №2) і Яраслаў Лаўрыно­віч (Гервяцкая СШ). 

IMG_2208.jpg

Дыстанцыю ў 1 000 метраў беглі і лёгкаатлеты 2004 года нараджэння. Першымі фіні­шавалі Яна Казлоўская (Кямелішкаўскі НПК) і Арцём Рагознеў (гімназія), другімі – Валерыя Смаляк (СШ №1) і Руслан Фядосенка (Рымдзюнская СШ з беларускай мовай навучання), трэцімі – Карына Шостак (СШ №2) і Віталь Гілевіч (Гудагайская СШ).

Астатнія ўдзельнікі дэ­ман­ст­равалі хуткасць на дыстанцыі 2 000 метраў. 

IMG_2203.jpg

Ва ўзроставай катэгорыі 2003 год нараджэння лепшымі сталі Ангеліна Азацян (Гудагайская СШ) і Дзяніс Казлоўскі (Падольскі НПК). Крыху саступілі ім Ксенія Кумішча (гімназія) і Мікіта Кушлевіч (Спондаўскі НПК). Завяршылі тройку лідараў Іна Пляўга (Спондаўскі НПК) і Канстанцін Фралоў (Міхалішкаўская СШ). 

IMG_2297.jpg

Апошнімі стартавалі бегуны 2001-2002 гадоў нараджэння. У гэтай групе пераможцамі сталі Рэната Кірксава (Рым­дзюнская СШ з літоўскай мовай навучання) і Дзяніс Масейка (Варнянскі НПК). Другое месца занялі Дзіяна Юцкевіч (Гудагайская СШ) і Андрэй Базюк (гімназія), трэцяе – Вераніка Масевіч (Кямелішкаўскі НПК) і Уладзіслаў Андрушків (СШ №1).
Пераможцы і прызёры ўзна­гароджаны дыпломамі і меда­лямі.

IMG_2280.jpg

...не адставалі і дарослыя

А ўжо на наступны дзень па­­змагацца за званне пера­можцаў лёгкаатлетычнага кросу на стадыён прыйшлі дарослыя аматары бегу. 
Спаборніцтвы праходзілі сярод мужчын і жанчын у трох узроставых катэгорыях: 18-29 гадоў, 30-39 гадоў і 40+. Прадстаўнікі кожнай групы беглі сваю дыстанцыю. Акрамя гэтага аматары бегу маглі паспытаць сілы ў самай доўгай дыстанцыі – 8 000 метраў.

DSC_0188.jpg

На жаль, жаночая частка ўдзельнікаў аказалася не­шматлікай: паспаборнічаць на бегавых дарожках рашыліся толькі чатыры астраўчанкі. У выніку ў малодшай узроставай групе на дыстанцыі 3 000 мет­раў першай фінішавала Юлія Сядліцкая, якая на дзве секунды абагнала Алесю Родзь. 

DSC_0176.jpg

А вось у забегу на 2 000 метраў сярод прадстаўніц старэйшай узроставай катэгорыі розніца паміж першым і другім месцам склала ўсяго некалькі дзясятых долі секунды – ме­навіта на столькі Марыя Парамонава аказалася хутчэйшай за Святлану Буднік.  

Сярод мужчын 18-29 гадоў на дыстанцыі 4 000 метраў найлепшы вынік прадэманстраваў Аляксей Ясінскі. На другім месцы быў Віталь Лось, на трэцім – Раман Марчанка.

DSC_0143.jpg

Безумоўным лідарам на забегу ў 3 000 метраў у сярэдняй узроставай катэгорыі стаў Артур Грачанік. Другім дыстанцыю пераадолеў Дзмітрый Былінскі, трэцім прыйшоў Артур Свіла.

Дзмітрый  Чаркашаў стаў адзі­ным прадстаўніком катэ­горыі 40+, тым не менш ён прабег 2 000 метраў, пра­дэманстраваўшы добры вынік.
Паспытаць удачу на самай доўгай дыстанцыі – 8 000 метраў – вырашылі чатыры смельчакі. Пераможцам у выніку стаў Руслан Алізар, другое месца заняў Вадзім Лебядзевіч, а трэцяе – Аляксей Ясінскі.

DSC_0243.jpg

Пераможцы і прызёры кросу атрымалі дыпломы, медалі і прызы. Дарэчы, ужо ў гэту суботу лепшыя з іх будуць абараняць гонар Астравеччыны на абласным лёгкаатлетычным кросе, які пройдзе ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі алімп».  

DSC_0333.jpg

DSC_0273.jpg




Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич, из архива Островецкого ФСК
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений