Островчанка стала третьей на первенстве области
10:30 / 03.11.2017
Прадэманстраваць вытрымку і хуткасць сабралася каля 400 аматараў бегу з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Наперадзе іх чакалі розныя па адлегласці дыстанцыі, якія да таго ж былі дапоўнены перашкодамі.
Мужчыны беглі 8 і 4 кіламетры. На першай дыстанцыі наш раён прадстаўлялі Яўген Дубіна і Аляксандр Раманюк, на другой спрабавалі ўдачу Аляксей Ясінскі і Антон Кавалеўскі. На жаль, у лік прызёраў яны не трапілі.
А вось прадстаўніца астравецкай каманды Людміла Шкурко дабілася большага: на дыстанцыі 6 кіламетраў яна фінішавала трэцяй.
У агульнакамандным заліку каманда Астравецкага раёна заняла сёмае места з сямнаццаці.