100-годдзе з дня ўтварэння БССР і сістэмы сацыяльнай абароны адзначылі на Астравеччыне

00:05 / 19.01.2019

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і органаў сацыяльнай абароны, прайшло ў кінаканцэртнай зале Астравец.

IMG_8156.jpg

IMG_8137.jpg

– 2019 год  працягвае шэраг 100-гадовых юбілеяў, якія наша краіна пачала святкаваць у мінулым годзе. Першае і галоўнае свята гэтага года – 100-годдзе з дня абвяшчэння БССР. З 1 студзеня 1919 года  пачаўся адлік гісторыі нашай дзяржавы. Абвяшчэнне БССР  дало пачатак  працэсу будаўніцтва незалежнай краіны, які працягваецца і сёння. Дарэчы, студзень багаты на святы: 5 – была заснавана сістэма  сацыяльнай абароны, 6 – закладзены асновы  фінансавай сістэмы нашай краіны, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. – Сёння мы сабраліся тут, каб аддаць даніну павагі тым падзеям і людзям, якія 100 гадоў назад заклалі падмурак нашай сучаснай дзяржавы, а таксама тым, хто прысвяціў сваё жыццё сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва.  Я жадаю ўсім  здароўя, дабрабыту і ўсяго найлепшага, а нашай незалежнай краіне – росквіту і ўмацавання.

IMG_8102.jpg

Віктар Свіла ўзнагародзіў Ганаровай Граматай Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Марыю Максімаву,  Падзячным пісьмом камітэта Таццяну Чарняўскую,  Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама   Яніну Панасюк і Падзячным пісьмом райвыканкама Ніну Александровіч, Святлану Богдан і Алену Курыла.

IMG_8132.jpg

IMG_8112.jpg

Слова падчас урачыстасці  было прадстаўлена і старшыні раённага савета ветэранаў Расціславу Герту, які ў сваім выступленні згадаў  вытокі  фарміравання беларускай дзяржаўнасці і нагадаў пра цяжкія моманты нашай гісторыі, падчас якіх беларускі народ змог выстаяць і працягвае жыць і развіваць сваю краіну.

IMG_8134.jpg

– Сёння мы ганарымся, што захавалі і прымножылі сваю незалежнасць,  і за ўсё гэта ўдзячны нашаму Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка, – адзначыў Расціслаў Герт.

Падчас урачыстасці добрым словам ўспаміналі ўсіх тых, хто зрабіў свой жыццёвы выбар на карысць служэнню людзям. Гэта работнікі сацыяльнай абароны, якіх у раёне налічваецца каля 400 чалавек.

IMG_8279.jpg

Менавіта тым, хто працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,  фондзе сацыяльнай абароны, ветэранам працы сістэмы сацыяльнай абароны  былі адрасаваны віншаванні, граматы, падзячныя пісьмы і падарункі  старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Тальчук, старшыні Гервяцкага сельсавета Люцыі Лях, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валерыя Барташэвіча, старшыняў раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслава Бразінскага, раённых  арганізацый “Белая Русь” Ірыны Раткевіч,  Беларускі саюз жанчын Наталлі Баніцэвіч, “Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа” Марыны Гайдук, “Беларускі фонд міра” Альдоны Сухадольскай, інспектара раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Сачака, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Віктара Ждановіча.


Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны Валерый Барташэвіч і Аксана Свірская, Падзячныя пісьмы райсавета  атрымалі Людміла Аўдзей, Таццяна Ваховіч, Людміла Шлыковіч і Рэната Янульчык.

IMG_8189.jpg

 Ганаровыя граматы ўпраўлення па працы,занятасці і сацыяльнай абароне  былі ўручаны Таццяне Сцепановіч, Галіне Мілаш, Марыне Вайцюль, Наталлі Гайдановіч, Інэсе Міхновіч і Ліліі Янкойць; Ганаровыя граматы Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў -- Віктару Ждановічу, Наталлі Ган і Валерыю Барташэвічу; Падзякі раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын – Марыне Гайдук, Ірыне Якіменка і Генаэфе Юшкевіч; Падзякі раённай арганізацыі “Белая Русь” – Івану Мушніцкаму, Эдуарду Аўдзею, Віялеце Броўка; Падзячныя пісьмы раённай арганізацыі “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” – Тамары Лукша і Вользе Ляховіч; памятныя медалі міністэрства  па надзвычайных сітуацыях – Віктару Ждановічу і Святлане Сафранковай; Ганаровая грамата тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – Алене Шпак, Падзячныя пісьмы ўстановы  – Галіне Сальмановіч, Алене Ждановіч, Ганне Валюкевіч. Падарунак ад раённай арганізацыі “Беларускі фонд міра” атрымала аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і пажылых грамадзян.

IMG_8200.jpg

Добры настрой, усмешкі і радасць, а таксама музычныя і танцавальныя нумары падарылі ўсім, хто сабраўся ў кінаканцэртнай зале “Астравец”,  артысты раённай эстрады, народны хор ветэранаў працы, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і харэаграфічны і вакальны калектывы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

IMG_8092.jpg

IMG_8181.jpg

IMG_8208.jpg

IMG_8228.jpg

IMG_8232.jpg

IMG_8252.jpg

IMG_8269.jpg

IMG_8292.jpg

IMG_8297.jpg

IMG_8306.jpg

IMG_8319.jpg

IMG_8323.jpg

IMG_8335.jpg

IMG_8340.jpg

IMG_8353.jpg

IMG_8356.jpg

IMG_8375.jpg

IMG_8379.jpg

IMG_8398.jpg

IMG_8215.jpg

IMG_8238.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич