Лето ворнянских школьников: интересно, познавательно, активно

11:33 / 28.06.2019

Апошні школьны званок, святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абароны дзяцей і, канешне, адкрыццё летняй лагернай змены – удзельнікамі такога карагода цікавых падзей сталі пачаткоўцы Варнянскага НПК.

P6037821.jpg

Летняя змена школьнага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Сонечная планета” запрасіла атрад “Нашчадкі” цікава і з карысцю распачаць “Варнянскія вакацыі – 2019” – пад такой назвай на працягу васямнаццаці дзён тут рэалізоўваўся этнапраект.

Чым жа былі адметныя гэтыя летнія вакацыі? Перш за ўсё, праект спрыяў вывучэнню таямніц роднага краю, запрасіўшы ў пазнавальныя падарожжы па нязведаных сцежках малой радзімы.

P6177934.jpg

Васілёк і Васілінка – галоўныя героі праекта – разам з “Нашчадкамі” раскрывалі тайны роднай мовы, вучыліся берагчы прыроду, сябраваць і вучыцца.

Кожны дзень меў свой дэвіз – гэта былі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Не забыліся ў летніку і пра такія важныя падзеі, як ІІ Еўрапейскія гульні, Год малой радзімы і 75-годдзе вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Зрабіць лета цікавым, запамінальным, насычаным на падзеі – задача не з лёгкіх. Але, дзякуючы стараннай працы адміністрацыі школьнага лагера і выхавацеляў, змена прайшла на ўра. А самы лепшы доказ гэтага – вясёлыя і шчаслівыя выхаванцы, якія вельмі не хацелі, каб змена заканчвалася!

P6077844.jpg

Таццяна ЛАКЕВІЧ, намеснік дырэктара лагера.

Текст: Главный администратор