Уцяпляем вокны

09:17 / 08.11.2010

Прыйшла зіма – адчыняй кашалёк. “Лішнія” грошы холад з вуліцы выдзьме нібы ветрам. Злая іронія ў тым, што ў каго яны сапраўды ёсць – тым якраз за іх перажываць не прыходзіцца: у вокнах даўно шклопакеты. Ну а для каго “заморскія” вокны па-ранейшаму раскоша, самы час задумацца аб уцяпленні таго, што засталося ад некалі новых, сучасных, а цяпер разяўленых здрадлівымі шчылінамі, вокнаў.



Спосаб першы. Самы танны, але малаэфектыўны

Разадраць старую ватовую коўдру, выняць вату і запіхаць яе ў шчыліны. Калі старой коўдры няма, новую рваць не трэба. Можна выкарыстаць старыя газеты. Іх трэба скруціць ў жгут, намачыць ў вадзе і запіхнуць туды, адкуль дзьме вецер.
Затым з газет наразаюцца палоскі патрэбнай шырыні, намазваюцца мыльным растворам і прыклейваюцца па ўсім перыметры акна, а таксама там, дзе злучаюцца яго створкі.
Будзе досыць цёпла. Дарэчы, лепш за усё купить окна в Минске. Вясной вяртанне акна ў летні стан запатрабуе нажа, немалых намаганняў і, верагодней за ўсё, нечарговага фарбавання.



Спосаб другі. Незвычайны

Падыдзе асабліва ашчадным – тым, хто прывык не выкідваць нават самыя непатрэбныя рэчы накшлалт парафіну ад згарэўшых свечак. Яго разаграваюць на вадзяной лазні, запаўняюць расплавам медыцынскі шпрыц, які папярэдне таксама трэба разагрэць, і, з яго дапамогай хутка запаўняюць вадкім парафінам шчыліны ў вокнах. Пасля застывання парафін не пусціць холад у дом, а вясной лёгка адарвецца ад рамы, не прычыніўшы ёй ніякай шкоды.



Спосаб трэці. Гаспадарскі

Так танна, як першыя два, ён не абыдзецца. Таму што запатрабуе набыцця ў краме спецыяльных аконных стужкавых ушчыльняльнікаў. Вырабляюцца яны з паралону, пенаполіэтылену, поліўрэтану альбо гумы.
Найбольш “прасунутымі” лічацца трубчатыя. Перавагі ўшчыльняльнікаў, з якога б матэрыялу яны ні былі выраблены, відавочныя. Яны непрыкметныя воку, выдатна зберагаюць цяпло, дазваляюць адчыняць і зачыняць вокны. Калі верыць вытворцам, служаць да пяці гадоў.
Мінус – цана. У астравецкіх магазінах яна вагаецца ад 1000 да 1500 рублёў за пагонны метр.
Ушчыльняльнікі ў пераважнай большасці на самаклейкай аснове. Важна ведаць, што трывала прыклеіцца яны могуць, калі тэмпература паветра не ніжэйшая за 10 градусаў. Так што – самы час паспяшацца.



Спосаб чацвёрты. Амаль ідэальны

Сапраўдныя гаспадары знаходзяць спосаб прывесці старое акно практычна ў ідэальны стан. Дзеля гэтага з акна вымаюць шкло. Месца, дзе яно стаяла, старанна апрацоўваюць, выдаляюць рэшткі старой фарбы і аконнай замазкі. Затым кладуць у яго тонкі слой сіліконавага герметыку (важна, каб ён быў эластычным, інакш зімой шыба можа трэснуць) і кладуць на герметык шкло. Старыя штапікі замяняюць новымі. Саму раму ўшчыльняюць вышэйапісаным спосабам. Зразумела, што падобным справай займацца трэба зараней, а не тады, калі зіма ўжо стукае ў дзверы.
Зрэшты, ушчыльніць вокны герметыкам можна і не вымаючы шкла.