Островецкое отделение почтовой связи открыло свои двери после ремонта

14:00 / 11.10.2015
обновление почтыНапярэдадні свайго прафесійнага свята работнікі паштовай сувязі вырашылі зрабіць не толькі для сябе, але і для ўсіх астраўчан прыгожы падарунак: аддзяленне паштовай сувязі ў Астраўцы, якое знаходзілася на рамонце, зноў гасцінна адчыніла для наведвальнікаў свае дзверы.

Цяпер наведвальнікаў астравецкай пошты сустракаюць галубы – сімвал міру і дабра, а таксама добрых навін, якія ляцяць над планетай. Недарэмна даўней, калі аб сучасных тэхналогіях нават марыць-здагадвацца не маглі, нашы продкі для перадачы вестак выкарыстоўвалі спецыяльна навучаных паштовых галубоў. І ляцелі птушкі над палямі-лугамі, марамі-акіянамі з важнымі навінамі, і чакалі іх людзі з нецярпеннем, штодзень уважліва пазіраючы ў неба. Сёння галубы лічацца своеасаблівым сімвалам пошты, пагэтаму і ўпрыгожылі абноўленую залу.
Права адкрыць адрамантаванае памяшканне і перарэзаць чырвоную стужку было прадстаўлена старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыне Эдуардаўне Тальчук, якую многія памятаюць як былога паштовага кіраўніка, і цяперашняму начальніку раённага вузла паштовай сувязі Тарэсе Станіславаўне Ігнатовіч.
– Дарагія мае паштавікі, – менавіта так, цёпла і шчыра звярнулася да былых калег Ірына Эдуардаўна Тальчук. – Мне вельмі прыемна бачыць вас тут, у новай і прыгожай зале, і ўсведамляць, што справа, якую мы калісьці пачыналі разам з вамі, развіваецца і ўдасканальваецца. Час не стаіць на месцы, усё патрабуе мадэрнізацыі і абнаўлення, якія хутка прыносяць свае станоўчыя вынікі. Многія з вас памятаюць, з чаго мы пачыналі, у якім стане была пошта мінулага стагоддзя, таму прыемна ўсведамляць, чаго мы дасягнулі і як выглядае аддзяленне паштовай сувязі зараз. Можна ганарыцца, але не варта спыняцца. Трэба імкнуцца да лепшага, ставіць новыя мэты – і дасягаць іх.
Ірына Эдуардаўна Тальчук павіншавала работнікаў паштовай сувязі з надыходзячым прафесійным святам і пажадала міру, здароўя і дабрабыту.
обновление почты1– Спадзяёмся, наведвальнікам пошты таксама прыйдзецца даспадобы яе новы выгляд, бо ўсё, што мы робім, у першую чаргу ствараецца для людзей, – адзначыла начальнік раённага вузла паштовай сувязі Тарэса Станіславаўна Ігнатовіч. – У зале стала больш прасторна, прыгожа і ўтульна. Аператары будуць выконваць ранейшыя аперацыі, працуем мы па таму ж графіку, пагэтаму будзем рады бачыць на нашай пошце ўсіх жадаючых.

обновление почты2

--------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.