Охрана труда во время уборочной кампании находится под строгим контролем мобильной группы Островецкого райисполкома

10:00 / 28.08.2015
рейд охрана трудаЗа прытрымліванне правілаў аховы працы на жніве пільна сочыць мабільная група, якая створана пры Астравецкім раённым выканаўчым камітэце.

Штогод з пачаткам жніва здараюцца выпадкі траўміравання працаўнікоў. Як паказвае практыка, асноўныя недахопы і парушэнні правілаў норм аховы працы паўтараюцца з году ў год, і вельмі часта гэта абумоўлена так званым “чалавечым фактарам”.
Падчас уборачных работ у Астравецкім раёне мабільнай групай у складзе галоўнага інжынера па ахове працы Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэнаты Іванаўны Яфімавай, намесніка пракурора Астравецкага раёна Дзмітрыя Анатольевіча Дамарада, старшыні Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Ірыны Фран-цаўны Каспяровіч, памочніка ўрача-гігіеніста Астравецкай раённай ЦГЭ Вячаслава Вацлававіча Саковіча праведзены маніторынг зернесушыльных комплексаў у вёсках Рытань, Падольцы (РУП “Саўгас “Падольскі”) і ў вёсках Міхалішкі, Страчанка (СВК “Міхалішкі”).
Асаблівая ўвага была нададзена правядзенню інструктажаў з работнікамі па ахове працы і пажарнай бяспецы на рабочым месцы, наяўнасці ахоўных кажухоў на раменных, цэпавых перадачах прывадаў электрарухавікоў зерневых норый, засцерагальных рашотак над завальнымі ямамі, агароджы нарыйных прыямкаў, правядзенню медыцынскага агляду вадзіцеляў транспартных сродкаў перад іх выездам на лінію і бяспечнаму правядзенню работ на зернесушыльных комплексах.
Сёлетняя ўборачная кампанія праходзіць пры спякотным надвор’і, пагэтаму ўвага мабільнай групы таксама надавалася пажарнай бяспецы на зернесушыльных комплексах і пітному рэжыму работнікаў, забеспячэнню іх бутыліраванай вадой.
рейд охрана труда1Па выніках маніторынгу кіраўнікам правераных арганізацый выданы рэкамендацыі аб выпраўленні парушэнняў норм аховы працы, санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, транспартнай і пажарнай бяспекі.
– Работа мабільнай групы носіць рэкамендацыйны характар, – патлумачыла Рэната Іванаўна Яфімава, – мы не наказваем адразу, а патрабуем выправіць выяўленыя парушэнні ў тэрмін і зрабіць справаздачу аб зробленай рабоце.
Мовай лічбаў
За бягучы перыяд 2015 года мабільнай групай правераны 32 арганізацыі, 55 вытворчых аб’ектаў; выданы 32 рэкамендацыі аб выпраўленні 387 парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы; прыпынена работа 198 станкоў, машын і іншага абсталявання, эксплуатацыя якіх несла пагрозу жыццю і здароўю работнікаў.

-----------------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.