Островецкие школьники вошли в число победителей республиканских олимпиад
У бягучым годзе ў зборную вобласці былі ўключаны чатыры школьнікі з Астравеччыны – Юля Сцефановіч з Гервяцкай школы, Уладзіслаў Міхно і Ангеліна Пятровіч з гімназіі №1 і Маргарыта Шаўчэнка з СШ №1, якія выступалі на алімпіядах па гісторыі, хіміі і рускай мове.
Адзінаццацікласнік гімназіі №1 Уладзіслаў Міхно не першы год пакарае рэспубліканскі алімп – з восьмага класа юнак удзельнічае ў алімпіядзе па хіміі. І сёлета зноў вярнуўся ў родную гімназію з дыпломам ІІ ступені.
Дыплом ІІІ ступені прывезла ў Гервяцкую школу адзінаццацікласніца Юлія Сцефановіч. Юлія была ўключана ў склад абласной зборнай і ўдзельнічала ў рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі. І на гэты раз дзяўчына зноў даказала, што заслугоўвае высокай узнагароды.
Віншуем Уладзіслава Міхно і яго настаўніка хіміі Віталія Тадэвушавіча Стаціну і Юлію Сцефановіч і яе настаўніка-трэнера Ніну Тадэвушаўну Мажэйка з перамогай!
------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.