Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі

15:24 / 15.12.2011

Польскую мову дзеці вывучаюць на факультатывах ці на занятках гуртка. Некаторыя – першы год. Прадэманстраваць уменне валодання польскім словам у Астравец прыехалі 10 вучняў.



Школьнікі выконвалі па два вершы польскіх паэтаў – кожны стараўся перадаць аўтарскую пазіцыю ў сваёй інтэрпрэтацыі.
У выніку Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны Аліна Лаўрэцкая і Дзіма Ярашэвіч з Гудагайскай школы і Альбіна Ёдка з Кямелішак, другое месца ў розных узроставых катэгорыях падзялілі васьмікласнік з Кямелішкаўскага НПК Эдгар Бабіч і вучаніцы з СШ №1 Саша Ваяводская і Валерыя Яхімовіч, трэцяе месца – у трэццякласнікаў з СШ №1 Расціслава Гудойця, Аліны Шпак і Каці Юркойць. Граматай за ўдзел была ўзнагароджана выхаванка цэнтра пазашкольнай работы Ганна Пятровіч.


Алена СВЕТЛАЯ.