Вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў 9-11 класаў

08:35 / 08.12.2011

На працягу двух тыдняў праходзіў раённы этап рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў 9-11 класаў па матэматыцы, інфарматыцы, замежнай, рускай і беларускай мовах,біялогіі, геаграфіі, хіміі, фізіцы, астраноміі, гісторыі, грамадазнаўству і працоўнаму навучанню.


Раённаму этапу папярэднічалі школьныя алімпіяды, удзельнікамі якіх сталі 926 чалавек. З іх па рэйтынгавай шкале ў фінал прайшлі 254 вучні. З іх 212 прыехалі ў Астравец, каб пазмагацца за права стаць пераможцамі алімпіяды па школьных прадметах.
Па выніках раённай алімпіяды ўзнагароджаны 80 школьнікаў. З іх 17 атрымалі дыпломы І ступені, 19 – ІІ ступені, 44 – ІІІ ступені. Лепшых вынікаў па колькасці дыпломаў сёлета дасягнулі школьнікі з гімназіі №1 – яны атрымалі 37 дыпломаў. Нядрэнныя вынікі атрымалі таксама каманды з СШ №1, Міхалішкаўскай СШ і Падольскага НПК.
Па якасці выканання алімпіядных заданняў у лідарах аказаліся вучні В.Т. Стаціна – дзесяцікласнік Уладзіслаў Стаціна выканаў 96,4% заданняў, а адзінаццацікласнік Канстанцін Лябецкі – 90,2 працэнта.
Дыплом І ступені па рускай мове атрымала адзінаццацікласніца гімназіі №1 Аксана Аўгуль, па беларускай мове – дзесяцікласніца Міхалішкаўскай школы Настасся Стэх і адзінаццацікласніца гімназіі №1 Алёна Андралойць, па англійскай мове – гімназісткі Аліна Шостак і Эдзіта Трыбоцкая, па нямецкай мове – вучаніца 11 класа Альхоўскай СШ Таццяна Сідарэвіч, па матэматыцы – вучаніца 8 класа гімназіі №1 Віялета Шаўліс і адзінаццацікласніца гэтай жа ўстановы Мілана Шаўліс, па інфарматыцы – дзевяцікласнік Кямелішкаўскага НПК Стасіс Чучурка, па хіміі – гімназісты Уладзіслаў Міхно і Канстанцін Лябецкі, па астраноміі – адзінаццацікласніца гімназіі №1 Юлія Буйко, па гісторыі – вучаніца 10 класа Гервяцкай СШ Юля Сцефановіч, па працоўнаму навучанню – васьмікласніца Даша Гарбачова і дзесяцікласніца Віка Пятровіч з СШ №1, дзесяцікласніца з Гудагайскай школы Віялета Грыва і адзінаццацікласніца з Варнян Валерыя Апановіч.
Цяпер фіналістаў раённай алімпіяды чакае адборачны этап абласной алімпіяды, дзе, хочацца спадзявацца, нашы юныя алімпіёнікі заваююць пуцёўкі ў фінал і паспяхова яго пройдуць.


Алена ЯРАШЭВІЧ.