Кніжкін тыдзень стартаваў у бібліятэках Астравецкага раёна

08:47 / 31.03.2011

Бібліятэкі раёна адкрылі традыцыйны Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі у час чарговых вясенніх канікул. На працягу сямі дзён будуць праходзіць мерапрыемствы розных форм і тэм для дзяцей, накіраваныя на прапаганду кніг: па здароваму ладу жыцця, экалагічнаму і краязнаўчаму выхаванню, да юбілею беларускіх пісьменнікаў і г.д.


Астравецкая дзіцячая бібліятэка падрыхтавалася да адкрыцця Тыдня грунтоўна — 25 сакавіка ў зале гімназіі №1 адбылося яго адкрыццё пад назвай “Вялікае свята, дзе кніг багата”.


Распачалося яно тэатралізаваным прадстаўленнем на экалагічную тэму “Давайце будзем берагчы прыроду”. Больш дзесятка самадзейных артыстаў – членаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка”, якія вучацца ў розных класах гімназіі і СШ №1, а таксама супрацоўнікаў бібліятэкі расказалі аб беражлівых адносінах да прыроды. Выдатныя артыстычныя здольнасці паказалі Анжаліка Трусевіч, Дзіяна Дрэма, Кацярына Бурак, Уладзімір Мальдзіс, Ліза Клімчэня, Вольга Ігнатовіч, Яна Грэйць, Кацярына Дыско, Артур Узарэвіч, Марыя Русецкая, Валерыя Яхімовіч. Гэтыя дзяўчынкі і хлопчыкі выступалі перад вучнямі 3 і 4 класаў гімназіі і ў якасці Бабы Ягі, Лешага, Вадзянога, Лесавіка, Кікімары, Феі, Турыстаў і паказалі правілы паводзін на прыродзе. Напрыканцы мерапрыемства яе арганізатар, бібліятэкар чытальнай залы Т.А.Кісель запрасіла гледачоў актыўна наведваць бібліятэчныя мерапрыемствы і не разлучацца з кнігай пад час вясенніх канікул.


Галіна Францкевіч, бібліятэкар адзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай ЦБС.