Падведзены вынікі конкурсу "Выратавальнікі вачамі дзяцей"

08:57 / 28.02.2011

У аўторак у цэнтры пазашкольнай работы былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу дзіцячага мастацтва “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.


Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы з амаль усіх школ раёна, і камісіі давялося шмат “папацець”, каб вы-браць лепшых. Чаго тут толькі ні было – малюнкі, фотаздымкі і плакаты, вырабы з саломкі, дрэва і пластыліну, “спробы пяра” ў напісанні казак, аповедаў і вершаў.
Пасля шматлікіх дэбатаў прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
- у намінацыі “Малюнкі” першае месца ў выхаванкі ЦПР Лізаветы Букель, другое – у Веры Сівец з Астра-вецкай раённай дзіцячай школы мастацтваў, трэцяе – у Вікторыі Раткевіч з Дайлідскай сярэдняй школы, чацвёртае – у вучня СШ №1 Астраўца Валянціна Кузьміцкага.





- у намінацыі “Плакаты” першы – ужо ўзгаданы Валянцін Кузьміцкі, другая – Наталля Арлоўская з ЦПР, трэцяя – Кацярына Тумашчык з СШ №1 Астраўца, чацвёртае месца за Дар’яй Касцюк з Мальскага дзіцячага садка-базавай школы.
- у намінацыі “Вырабы” першае месца дасталося Паліне Івашкевіч і Надзеі Салавец са Спондаўскай сярэд-няй школы, другое – у Аляксандра Вішнеўскага і Аляксандра Рэкеця з СШ №1 Астраўца, трэці – Аляксандр Субач з гімназіі.
- у намінацыі “Мяккая цацка” першае месца ў вучаніцы СШ №1 Вікторыі Пятровіч, а на другой прыступ-цы Марыя Анімуцкая з Мальскага дзіцячага садка-базавай школы.





- у намінацыі “Мадэль пажарнай тэхнікі” лепшай прызнана праца Віталя Гадукевіча з Падольскага НПК, а на другім месцы – Віктар Шчасны з Мальскага дзіцячага садка-базавай школы.
- у намінацыі “Верш” першую і другую прыступку занялі Аляксандр Дзям’янчык з гімназіі і Ігар Пясляк з СШ №1.
- у намінацыі “Аповед” вучаніца Рымдзюнскай СШ з беларускай мовай навучання Ірына Праўлуцкая стала першай, а Марыя Назарава са Спондаўскай сярэдняй школы – другой.
- у намінацыі “Сачыненне” першы – Андрэй Місевіч з Варонскай базавай школы, другі – Дзяніс Штура з Варнянскага НПК.
- у намінацыі “Фотаздымак”: першае месца прысуджана працы навучэнцы ЦПР Анжаліцы Ластоўскай, другое – Катажыне Дзятловіч з СШ №1, трэцяе – яшчэ аднаму выхаванцу ЦПР Артуру Сенюцю, і чацвёртае – зноў за Катажынай Дзятловіч.
Працы ўсіх пераможцаў і прызёраў конкурсу будуць накіраваны на абласны агляд-конкурс дзіцячага мас-тацтва, дзе яны будуць прадстаўляць Астравецкі раён. А пераможцаў чакаюць памятныя прызы.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ.