Юныя таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе "Прывітанне, свет!"

14:41 / 04.02.2011

Трэці абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет” на мінулым тыдні прайшоў у аграгарадку “Васілішкі”. Удзел у ім прынялі юныя таленты з нашага раёна, якія перамаглі ў конкурсе мастацкай самадзейнасці “Нам мір завяшчана берагчы, справамі слаўнымі праславіць”.


Напрыканцы мінулага тыдня на конкурс у Васілішкі накіраваліся выхаванцы Астравецкага цэнтра пазашкольнай работы – калектыў сучаснага эстраднага танца “Нон-стоп” пад кіраўніцтвам Н.В. Янкоўскай і Ілона Жалток, салістка гуртка “Вакальна-эстрадная песня”, якім кіруюць С.В. Дзям’янчык і А.Я. Баршэвіч.
На конкурсе таксама былі прадстаўлены работы ў намінацыях “Выяўленчае мастацтва” і “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Лепшыя работы створаны гурткоўцамі з “Чароўнай пацеркі” (кіраўнік Н.В. Рынковіч), “Свет цацкі” (А.І. Кусойць), “Ачумелыя ручкі” (В.В. Віннічак), “Малюнак. Жывапіс.” (Т.І. Варановіч) і “Фантазія” (А.М. Букель).
Усім рабятам і іх кіраўнікам хочацца пажадаць далейшых творчых поспехаў!


Алена ЯРАШЭВІЧ.