Вызначаны Брэнд сістэмы адукацыі Астравеччыны

14:48 / 01.02.2011

У аддзеле адукацыі падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу сярод устаноў адукацыі за права з’яўляцца Брэндам сістэмы адукацыі 2010 года.


Падобны конкурс у нашым раёне арганізоўваўся не першы раз – мінулыя гады вызначалася адна лепшая ўстанова сярод дашкольных і адукацыйных устаноў. Новаўвядзеннем гэтага года з’яўлялася тое, што пераможцы вызначаліся ў некалькіх намінацыях – установы адукацыі новага тыпу, дзіцячыя сады, сярэднія і базавыя школы, навучальна-педагагічныя комплексы, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, установа пазашкольнага выхавання і навучання.
На конкурс былі прадстаўлены матэрыялы з усіх устаноў адукацыі – усяго 33. Пасля падвядзенняў вынікаў – суміравання ўсіх балаў па паказчыках – лідзіруючую пазіцыю сярод сярэдніх школ заняла Гервяцкая (1145, 43 балы), на другім месцы – Міхалішкаўская школа, на трэцім – СШ №1 г.п. Астравец. Сярод базавых школ лідарам з’яўляюцца Малі (967,62 балы), на другой прыступцы – Варона, на трэцяй – Трокенікі. Сярод навучальна-педагагічных комплексаў лідарам стаў Варнянскі НПК (1139,5 балаў), на другім месцы – Падольскі, на трэцім – Рытаньскі. Сярод устаноў адукацыі новага тыпу з агульнай сумай балаў 1733,61 пераможцам стала гімназія №1, якая цяпер будзе мець магчымасць пазмагацца за права называцца лепшай у сваёй намінацыі ў абласным конкурсе. Гэтую ж магчымасць атрымалі Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы.
Установы, якія занялі першае месца, узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, а іх кіраўнікі заахвочаны  прэміямі.
Віншуем – і жадаем поспехаў на абласным этапе!


Алена ЯРАШЭВІЧ.