Уладзіслаў Міхно – стыпендыят абласной прэміі

17:21 / 11.11.2010

У Гродзенскай школе-ліцэі “Альфа” 5 лістапада адбылася цырымонія ўручэння стыпендый Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко.


Сярод 39 школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і студэнтаў ВНУ быў і вучань 9 класа гімназіі №1 г.п. Астравец Уладзіслаў Міхно. Гэты таленавіты хлопец сёлета заваяваў дыплом другой ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па хіміі. На той час Уладзіслаў вучыўся ў восьмым класе, але выступаў за дзявяты і пры гэтым паказаў цудоўны вынік.
Кожны стыпендыят, акрамя дыплома, атрымаў і імянную стыпендыю імя А.І. Дубко ў памеры 420 тысяч беларускіх рублёў. Віншаванні ў гэты дзень гучалі і ў адрас педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў алімпіяд і шматлікіх конкурсаў. Разам з Уладзіславам на цырымоніі ўзнагароджвання прысутнічаў яго настаўнік Віталій Тадэвушавіч Стаціна.


Алена ЯРАШЭВІЧ.