Пастараліся валанцёры

16:07 / 05.11.2010
На мінулым тыдні ў Гервяцкай школе прайшла акцыя “Памяць”, ініцыятарамі і ўдзельнікамі якой сталі члены валанцёрскага атрада “Надзея”.

Валанцёрскі атрад “Надзея” створаны толькі ў пачатку гэтага навучальнага года, але ўжо паспеў заявіць пра сябе добрымі справамі. Ідэя яго стварэння лунала ў паветры з лета. Хацелася зрабіць так, каб і дзецям было цікава, і для грамадства карысна. Атрад невялікі, складаецца ён усяго з 20 вучняў, членаў БРСМ і БРПА Гервяцкай школы.
Напярэдадні Дня памяці рабяты разам са сваім кіраўніком Вольгай Станіславаўнай Чубрык вырашылі папрацаваць на вясковых могілках.
За два дні, што валанцёры шчыравалі на цвінтары, яны паспелі прыбраць ад смецця вайсковыя пахаванні часоў Першай Сусветнай вайны.
А наперадзе яшчэ шмат планаў і цікавых задум па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол мікрараёна школы. А таксама стварэнне пошукавага атрада, які будзе працаваць на базе школьнага музея.
Будзем спадзявацца, што ў рабят і іх кіраўніка ўсё атрымаецца!


Алена ЯРАШЭВІЧ.