Единый день информирования прошёл 16 марта

09:32 / 17.03.2017

inform4.jpg

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у чацвер у гімназіі №1 г. Астравец. Падчас яго разглядаліся і абмяркоўваліся пытанні сістэмы адукацыі нашага раёна, арганізацыя шостага школьнага дня і ўступная кампанія 2017 года.

inform3.jpgАднак большасць пытанняў датычылася Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”. На пытанні настаўнікаў адказвалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

Перш чым перайсці да пытанняў, Адам Дзмітрыевіч расказаў пра свае службовыя абавязкі на пасадзе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і падзяліўся планамі на бліжэйшы час: пакідаць Астравеччыну ён не збіраецца – з ёй і яе жыхарамі ў яго звязана шмат планаў.

inform2.jpg

Хвалюе Адама Дзмітрыевіча і недабудаваны гандлёвы цэнтр ў першым мікрараёне, а таксама мікрараён №2, дзе будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў яшчэ наперадзе.

inform.jpg

Папярэдзіўшы шэраг пытанняў, якія звязаны з Дэкрэтам №3, Адам Дзмітрыевіч адзначыў, што Дэкрэт зараз знаходзіцца на дапрацоўцы і многія балючыя пытанні ў ім будуць вырашаны на карысць грамадзян. Хвалявацца варта толькі тым, хто не жадае працаваць і плаціць падаткі, а ў тых, хто сумленна выконвае сваю работу і робіць уклад у эканоміку краіны, няма ніякіх падстаў для хваляванняў.

inform1.jpg

На пытанне аб складанасцях у пошуках працы будучым выпускнікам Адам Кавалька адказаў, што з такім тэмпам будаўніцтва, які назіраецца ў Астраўцы, праблем з працаўладкаваннем маладых спецыялістаў ён не бачыць.

Дыялог улады і педагогаў раёна паказаў, што настаўнікі трымаюць руку на пульсе часу, валодаюць інфармацыяй і своечасова вырашаюць пытанні.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара. 

ostrov-red.malshevski@tut.by.

Текст: Главный администратор