Как прошли морозные выходные на Островетчине

14:39 / 10.01.2017

%d0%bf%d1%80%d0%be-%d0%bc%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b7%d1%8bКакНе спі – замерзнеш!


У медыцынскіх работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы дзяжурства, нягледзячы на амаль трыццаціградусны мароз за акном, у выхадныя дні выдалася спакойным.

– Толькі адзін чалавек з абмарожаннямі звярнуўся за дапамогай, – пракаменціраваў намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце Уладзімір Часлававіч Мажэйка. –  Ён быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы.

Дзень без вады...


Як прайшлі святочныя, але вельмі марозныя выхадныя ў работнікаў адной з самых адказных структур нашага раёна – жыллёва-камунальнай гаспадарцы, мы пацікавіліся ў дырэктара Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандра Паўлавіча Мекіна:

– Вялікія маразы не засталі нас знянацку – да іх наступлення мы падрыхтаваліся загадзя: было наладжана дзяжурства аварыйных брыгад і кіраўнікоў арганізацыі.

Тэрміновыя заяўкі, якія паступалі на пульт дзяжурнага ў гэтыя дні, выконваліся па магчымасці аператыўна і хутка.

Адзінае, чаго мы не змаглі прадугледзець і прадухіліць, – прарыву вадаправоднай трубы, які адбыўся ў суботу. Дзесяць шматпавярховых дамоў засталіся без вады – гэта прыкладна 286 кватэр і хлебазавод.

Пра аварыю мы даведаліся ў сем гадзін раніцы – а ўжо ў шэсць гадзін вечара вада зноў з'явілася ў кватэрах жыхароў мікрараёна Валадарскага.

...Але з газам!


Не менш  важную місію – забяспечыць астраўчан газам, а значыць  – гарачай ежай і цяплом –  выконвалі работнікі Астравецкага раёна газазабеспячэння. Як гэта адбывалася, мы даведаліся са слоў галоўнага інжынера Сяргея Яўгенавіча Жука:

– У марозныя суботу і нядзелю на базе  дзяжурылі дзве аварыйныя брыгады. Акрамя таго,  зваршчык, экскаватаршчык і кіраўнік райгаза круглыя суткі былі “на тэлефоне”.

Ніякіх пазаштатных сітуацый у сувязі з моцнымі маразамі ў нас не ўзнікала. На пульт дыспетчара паступалі толькі прывычныя заяўкі на рамонт і рэгуліроўку газавых катлоў.

...І без аварый


На шчасце, спакойна і без дарожна-транспарт-ных здарэнняў прайшлі выхадныя ў супрацоў-нікаў аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі.

– З-за паніжэння тэмпературы многія грамадзяне далі адпачыць сваім “ластаўкам”: інтэнсіўнасць дарожнага руху ў апошнія дні была невысокай, – паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Уладзімір Іванавіч Александровіч. – Адпаведна і сітуацыя на дарогах была стабільнай і спакойнай. Тым не менш усе святочныя дні нашы супрацоўнікі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме – як вядома, бяду лепш папярэдзіць.

І, як аказалася, недарэмна: раніцай 5 студзеня, калі мароз толькі пачаў павялічвацца, каля цэнтральнай раённай бальніцы супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аказалі дапамогу мужчыну, у якога замерз дзвярны замок у аўтамабілі.

Прычыну ўстановіць следства


У раённы аддзел унутраных спраў у мінулыя выхадныя паступіла паведамленне аб смяротным выпадку.

– У нядзелю непадалёк ад цэнтральнай кацельні быў знойдзены труп жанчыны, – расказаў карэспандэнту “АП” намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Валерый Аркадзьевіч Супрановіч. – Што стала прычынай смерці, пакуль гаварыць рана – гэта стане вядома пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы.

Акрамя гэтага, у міліцыю звярталіся жыхары Астраўца, якія скардзіліся, што каля кацельні прарвала трубу, – гэтае паведамленне было пераадрасавана ў адпаведныя службы.

У астатнім, як паведаміў В.А. Супрановіч, марозныя выхадныя прайшлі без трывожных выклікаў.

Матэрыялы падрыхтавалі Вольга ХАЦЯНОВІЧ і Марына МАЦКЕВІЧ.