Островецкие школьники стали финалистами областного конкурса фотографий

12:07 / 11.11.2016
1
%d0%b0%d0%b4%d1%8b%d1%85%d0%be%d0%b4%d0%b7%d1%8f%d1%87%d1%8b-%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8cФатаграфіяй можа заняцца кожны – было б жаданне і гаджэт, не абавязкова прафесіянальны, галоўнае – знайсці сюжэт. Хтосьці робіць новамоднае сэлфі, нехта на тэлефон здымае ўсё, што бачыць – і часам атрымліваюцца нядрэнныя здымкі. А сапраўдныя аматары фотамастацтва доўга знаходяцца ў пошуках цікавага, адметнага. І кожны, зрабіўшы ўдалы кадр, абавязкова хоча падзяліцца сваёй творчай знаходкай і атрымаць ацэнку.

Конкурс юных фотааматараў нядаўна праходзіў у Гродна – арганізатары прапанавалі дзецям зрабіць фотаздымкі, у якіх адлюстроўвалася б прыгажосць і непаўторнасць пейзажаў, дзівосы расліннага і жывёльнага свету і нават працэс правядзення навуковых даследванняў.

%d0%b2%d0%b0%d0%b2%d1%91%d1%80%d0%ba%d0%b0У выніку да Гродна “даляцела” аж 586 фотаздымкаў – але толькі 40 з іх выйшлі ў фінал. Прыемна, што сярод іх – і астраўчане. Навучэнцы Аляксандры Дзмітрыеўны Юрчык, якія займаюцца ў гуртку “ФОТАнова” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, сталі пераможцамі ў намінацыях “Дзівоснае побач” і “Беларусь сінявокая”. Рустам Пупал узнагароджаны Дыпломам I ступені за фотаздымак вавёркі, а Сямён Сямашка – Дыпломам II ступені за фотаздымак астравецкага пейзажу.

Жадаем надалейшага творчага погляду і нестандартных рашэнняў у фотамастацтве!

Рыта ДРЭМА.


Фота з архіва Астравецкага ЦТДіМ.