Рымдюнские школы отметили 20-летний юбилей

11:13 / 03.11.2016
1
%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bbДзве Рымдзюнскія сярэднія школы – з беларускай і літоўскай мовай навучання – у прысутнасці шматлікіх гасцей і сяброў напрыканцы кастрычніка адзначылі юбілей: 20 гадоў з моманту іх заснавання.

Школы бываюць розныя: гарадскія і сельскія, вялікія і маленькія, з рознымі “ўхіламі” і без іх…

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb1Рымдзюнская школа ў гэтым шэрагу добрых і розных школ стаіць асабняком. Гэта ўнікальная ўстанова адукацыя. У невялікай па сутнасці вёсцы ў шыкоўным, не пабаюся гэтага слова, будынку Літоўскага цэнтра інфармацыі, адукацыі і культуры пад адным дахам працуюць дзве школы – кожная са сваёй адміністрацыяй, педагагічным калектывам, вучнямі – якія кожны дзень сустракаюцца ў калідорах, у агульных для абедзвюх школ сталовай і спартыўнай зале, разам ладзяць святы і ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. І дзякуючы гэтаму ў дзяцей, што тут жывуць і вучацца, “з маладых пазногцяў” выхоўваецца разуменне, што можна і трэба любіць сваю мову, гісторыю, культуру, традыцыі – і пры гэтым паважаць тых, хто побач, незалежна ад таго, якое ў іх імя і прозвішча і як яны вітаюцца з табой – “Добры дзень” ці “Лаба дзена”.

Гэтая думка стала лейтматывам святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Рымдзюнах 28 кастрычніка і былі прысвечаны юбілею з моманту адкрыцця абедзвюх школ: дваццаць гадоў назад, амаль што дзень у дзень, 29 кастрычніка 1996 года было прынята рашэнне Астравецкага райвыканкама №329 аб стварэнні Рымдзюнскіх сярэдніх школ з беларускай і літоўскай мовамі навучання.

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb5

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb6Спачатку для шаноўных гасцей, якія прыехалі на свята – пасла Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эндруса Пулокаса, намесніка старшыні райвыканкама Віктара Свілы, прадстаўнікоў абласнога упраўлення і раённага аддзела адукацыі была праведзена экскурсія па абедзвюх школах. Яны, як і належыць юбіляршам, прыбраліся да свята: беларуская школа “апранулася” ў бела-зялёна-чырвоныя колеры нацыянальнага сцяга, літоўскую аздобілі асеннія матывы…  А ў астатнім дзве школы, якія размясціліся на першым і другім паверсе аднаго будынка, вельмі падобныя: аднолькавыя класы, там і тут – дапытлівыя і няўрымслівыя вучні, таленавітыя настаўнікі…

– Стварэнне і дзейнасць гэтай школы – гэта яскравы прыклад беларускай дзяржаўнай палітыкі ў галіне міжнацыянальных і міждзяржаўных адносін, – сказаў, адкрываючы урачыстасць, прысвечаную юбілею Рымдзюнскіх школ, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – Задача ўлады – прадаставіць мясцоваму шматнацыянальнаму насельніцтву пра выбару: на якой мове – літоўскай ці беларускай – размаўляць, чытаць кнігі, вучыць сваіх дзяцей. І на прыкладзе Рымдзюнскіх школ мы бачым, як разумна гэтую задачу можна вырашыць. Літоўскія фарбы ярка прадстаўлены ў шматколернай палітры нашай краіны – і ўлада зацікаўлена, каб так было заўсёды, каб грамадзяне Беларусі незалежна ад іх нацыянальнасці жылі ў міры, дружбе і добрасуседстве.

Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эндрус Пулокас падзякаваў прадстаўнікоў улады Беларусі і Літвы, якія ў вельмі няпросты для абедзвюх краін час прынялі мудрае і смелае рашэнне, дзякуючы якому вось ужо дваццаць гадоў пад адным дахам дзейнічаюць, вучаць дзяцей і дарослых мірнаму сяброўскаму суіснаванню  дзве школы.

– Рымдзюнская школа – гэта больш, чым установа адукацыі: гэта цэнтр культуры, цэнтр прыцягнення літоўцаў усяго рэгіёна, – сказаў пасол.

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb2
Гучалі ў той дзень віншаванні і ўспаміны тых людзей, хто, што называецца, “стаяў ля вытокаў”. Ураджэнец Астравеччыны, усёй душой адданы роднаму краю, прэзідэнт міжнароднага клуба “Гервячай” Альфонсас Аўгуліс расказаў пра гісторыю адукацыі ў Гервяцкім краі і ўспомніў пра няпростае рашэнне аб будаўніцтве шматпрофільнага цэнтра ў Рымдзюнах у пачатку 90-ых, калі ўсё бурылася і рвалася па-жывому.

Аб тым, як усё пачыналася, узгадала і дырэктар СП “Літоўскі цэнтр інфармацыі, адукацыі і культуры” Віргінія Тарнаўскайтэ:

– Ёсць цудоўнае беларускае слова – “паплечнікі”, – сказала Віргінія. – Гэта – пра ўсіх тых, дзякуючы каму гэты цэнтр быў пабудаваны і дзейнічае вось ужо два дзесяцігоддзі.

Цудоўным музычным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне жаночага трыо “Рута”: гэты ж калектыў спяваў на рымдзюнскай сцэне і падчас адкрыцця школ – такое вось зайздроснае пастаянства.
%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb3Дарэчы, пра падарункі – іх у той дзень, як і звычайна на юбілеі, было шмат, музычных і матэрыяльных. Кіраўнікі абедзвюх школ Віктар Спірыдон і Людміла Апановіч раз-пораз падымаліся на сцэну са словамі падзякі за цёплыя віншаванні, якія гучалі ад Астравецкага райвыканкама, пасольства Літвы ў Беларусі, упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама і галіновага прафсаюза, ад кіраўніцтва СВК “Гервяты” і проста ад добрых сяброў школы – і прымалі шчодрыя прэзенты, якія дапамогуць зрабіць жыццё школы яшчэ больш насычаным, цікавым, утульным, разнастайным, камфортным.
%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb4

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb7

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb8

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb9

%d1%8e%d0%b1%d0%b8%d0%bb%d0%b5%d0%b9-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d1%85-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb10…У той дзень – зрэшты, як і звычайна – у сценах літоўскага цэнтра інфармацыі, адукацыі і культуры панавала разнамоўе: гучалі беларускія, рускія, літоўскія словы і песні. Тым не менш, усе цудоўна разумелі адзін аднаго. І гэта – галоўны вынік і галоўнае дасягненне дваццацігоддзя існавання дзвюх Рымдзюнскіх школ.

Ніна РЫБІК


Фота Алены ЯРАШЭВІЧ