Радиоволны и здоровье человека

13:56 / 11.01.2013

Тэле- і радыёстанцыі, лініі электраперадачы, мікрахвалёвыя печкі, тэлефоны, камп’ютары, электронныя гульні – гэтыя і многія іншыя рэчы, якія сталі сінонімамі прагрэсу чалавецтва, на самой справе з’яўляюцца забруджвальнікамі навакольнага асяроддзя.
Найбольшую шкоду наносяць арганізму радыёхвалі на частаце ад 1 да 1000 Гц. Чалавек пачынае адчуваць галаўныя болі, галавакружэнне, раздражняльнасць, у яго з’яўляюцца парушэнні псіхічных працэсаў, бяссонніца, часцей узнікаюць нервовыя зрывы.



Мікрахвалёвая печка

Магнітнае поле, якое выпрацоўваецца мікрахвалёўкай, нізкачастотнае, а значыць – патэнцыяльна шкоднае. Аднак гэта поле экраніруецца ахоўнай металічнай сеткай. Так што небяспеку ўяўляе вельмі доўгая (некалькі гадзін) работа печкі пры ўмове, што чалавек знаходзіцца вельмі блізка ад яе – у межах 1,5 метра.
Варта адзначыць, што прыгатаванне ежы ў мікрахвалёвай печцы не пагаршае якасці прадуктаў. Наадварот, гэты спосаб лічыцца найбольш карысным, бо лепш захоўваюцца ўласцівасці харчовых прадуктаў.



Сотавыя тэлефоны

Выпраменьванне сотавых тэлефонаў мінімальнае, і небяспека ўзнікае толькі ў выпадку доўгіх і частых размоў на працягу сутак. Пры размове тэлефон варта трымаць як мага далей ад галавы.



Камп’ютар

Усе камп’ютары, у тым ліку і ноўтбукі, з’яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання. Калі камп’ютар стаіць у спальні, лепш не пакідаць яго ўключаным на ноч. Асноўная дэталь камп’ютара, якая аказвае ўплыў на здароўе, гэта манітор.
Работа з камп’ютарам вельмі стамляючая для вачэй. Стол, на якім стаіць манітор, павінен быць шырынёй не менш за 60-80 сантыметраў, каб рукі рухаліся свабодна і паралельна паверхні стала. Палажэнне рук – нібы за піяніна: пальцы расслабленыя, кісці – нібы вы трымаеце яблык (каб не парушаўся кровазварот). Сядзець трэба роўна, на адлегласці мінімум 50 сантыметраў ад манітора. Для работы за камп’ютарам ідэальна падыходзяць пад’ёмна-паваротныя крэслы, якія рэгулююцца па вышыні і вуглом нахілу сядзення і спінкі. Добра, калі ёсць падстаўка для ног. Экран манітора павінен размяшчацца так, каб любое святло падала на яго збоку. Сучасныя маніторы ў асноўным маюць антыстатычнае пакрыццё, якое перашкаджае накапленню статычнай электрычнасці.



Тэлевізар

Як і пры рабоце за камп’ютарам, асноўная нагрузка прыпадае на зрок. Да гэтага можна дадаць яшчэ і эмацыянальнае напружанне ад прагляду тэлеперадач. А працяглае сядзенне перад экранам, на думку фізіёлагаў, становіцца прычынай стрэсу.
Каб звесці да мінімуму шкоднае ўздзеянне тэлевізара, прытрымлівайцеся наступных правіл:
-глядзіце толькі тыя перадачы, якія вы выбралі загадзя. Адразу пасля заканчэння выключыце тэлевізар. Абавязкова прывучыце да гэтага дзяцей: бесперапыннае сядзенне каля тэлевізара прыгнятае псіхіку, выпрацоўвае звычку да несабранасці і расхлябанасці;
-калі перадача ці фільм зацягваюцца, зрабіце некалькі практыкаванняў: паскачыце на адной назе; пакладзіце рукі на сядзенне крэсла і прыўзніміце таз; нахіліце галаву ўправа і ўлева; пацягніцеся; выцягніце ногі і павярціце ступнямі; памасіруйце суставы і мышцы.
-пастарайцеся не есці падчас прагляду перадач. Смачная ежа і тэлевізар – прыемнае спалучэнне, аднак для стрававальнай сістэмы шкоднае: засваенне ежы, калі ўвага адцягнута, праходзіць дрэнна.
-не глядзіце тэлевізар у цемры, няхай у пакоі гарыць святло;
-адлегласць ад вачэй да тэлевізара павінна прыкладна ў пяць разоў перавышаць дыяганаль экрана;
-экран тэлевізара павінен знаходзіцца на ўзроўні вачэй;
-не глядзіце перадачу з напружаным сюжэтам перад сном. Пасля прагляду тэлевізара пажадана зрабіць паўгадзінную прагулку – гэта дапаможа зняць эмацыянальнае напружанне, і сон будзе моцным і спакойным.


----------------------------------------
Ганна ПАШУК, галоўны ўрач
ДУ “Астравецкі райЦГЭ”.


Фота з сайта corporacia.ru