Лепшыя ў рэспубліцы!

08:39 / 07.04.2010
1
Завяршыліся рэспубліканскія алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах сярод вучняў 9-11 класаў.
Па выніках абласных алімпіяд пяць вучняў з гімназіі №1 г.п. Астравец – гэта Анастасія Вайшнаровіч, Вераніка Дземеш, Уладзіслаў Міхно, Аркадзій Каржановіч і Аксана Аўгуль – былі ўключаны ў зборную каманду вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх алімпіядах.
Нашы “алімпіёнікі” паказалі добрыя веды на рэспубліцы і прывезлі ў Астравец чатыры дыпломы. Анастасія Вайшнаровіч атрымала дыплом І ступені па біялогіі і была ўключана ў зборную каманду рэспублікі для ўдзелу ў міжнароднай алімпіядзе. У Веранікі Дземеш – дыплом ІІ ступені па грамадазнаўству. Уладзіслаў Міхно, вучань 8 класа, прымаў удзел у алімпіядах па хіміі за дзевяты клас і таксама заваяваў дыплом другой ступені. Аркадзій Каржановіч атрымаў дыплом ІІІ ступені на алімпіядзе па геаграфіі. А ў Аксаны Аўгуль, вучаніцы 9 класа, якая выступала на алімпіядзе па рускай мове, яшчэ ўсё наперадзе, хаця і цяпер яна паказала добрыя вынікі.
Усіх пераможцаў і іх настаўнікаў віншуем з перамогай! Так трымаць!

Алена ЯРАШЭВІЧ.