Перамогі за творчасць

10:58 / 18.03.2010
Пачатак вясны стаў удачным для Астравецкага Цэнтра пазашкольнай работы – на іх літаральна пасыпаліся ўзнагароды пасля падвядзення вынікаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, якія праводзіліся зімой.

На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу сцэнарных распрацовак навагодніх святаў “Навагоднія забавы” журы адзначыла захапляльны сюжэт, арыгінальнасць кампазіцыі і яркую тэатралізацыю работы “Прыгоды ля навагодняй ёлкі” Астравецкага ЦПР (кіраўнік А.М. Букель) – гэтая распрацоўка заняла другое месца.
Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” праводзілася ў чатыры этапы, дзе ў кожны наступны праходзілі толькі лепшыя вырабы. Прымаліся індывідуальныя і калектыўныя работы розных відаў і тэхнік дэкаратыўна-прыкладной творчасці: кераміка, саломка, вышыўка, работы са скуры, бісеру, тканіны і іншыя. У выніку работы астравецкіх майстроў Дашы Дубіцкай, Маргарыты Ізерскай, Дашы Васільчык (гурток “Творчы дызайн”, кіраўнік А.І. Малышава), Надзеі Лавец і Лізы Букель (гурток “Фантазія”, кіраўнік А.М. Букель) атрымалі дыпломы конкурсу.
На чарговы, трэці тур адкрытага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях у Ашмяны сярод ювеналаў у канцы лютага ездзілі юныя эрудыты – каманда ЦПР “Спектр” (кіраўнік Г.В. Внуковіч), дзе занялі першае месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?” Акрамя гэтага, каманда атрымала граматы за папярэдні другі тур за першае месца ў “ШДК” і трэцяе месца ў “Сваёй гульні”. Кожны, відаць, хоча атрымаць на дзень нараджэння конструктор железная дорога лего.
А 20 сакавіка ў Гродне на 18 абласным фестывалі-конкурсе “Маладыя таленты Гродзеншчыны-2010” бліснуць талентам і нашы юныя зорачкі – гонар Астравеччыны будуць абараняць выхаванцы ЦПР: дуэт Вікі Емяльян і Дзяніса Шпіронка з песняй “Мара” (кіраўнікі С.В. Дзям’янчык, Т.Я. Канчанін), Рэната Канчанін (кіраўнік А.М. Букель) і танцавальны калектыў “Нон-стоп” з нумарам “Дыска” (кіраўнік Н.В. Янкоўская).

Марына МАЦКЕВІЧ.