Вучні і настаўнікі Кямелішкаўскага НПК прыбралі лес

08:41 / 22.10.2019

У межах акцыі «Чысты лес» вучні і настаўнікі Кямелішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы дапамаглі лесаводам прыбраць смецце ў лесе.

Ляснік Мар’ян Шостак растлумачыў правілы бяспекі, намеснік ляснічага Павел Сідаровіч раздаў пакеты для смецця – і мы рушылі ў лес. Ён сустрэў нас цёплымі промнямі восеньскага сонца.

Чым далей мы паглыбляліся, тым больш псаваўся настрой – смецце было паўсюль. Школьнікі з ахвотай узяліся за работу. За некалькі гадзін з гектара мы сабралі 10 кубаметраў смецця.

0.jpg

Прыемнай нечаканасцю сталі падарункі ад лесаводаў.

Яўген АРЭХАЎ,
Уладзімір ДЗЯМ’ЯНЧАНКА,
педагогі Кямелішкаўскага НПК

Текст: Главный администратор