Регина Дремо спасла жизнь 32 человекам

10:06 / 13.09.2019
Цiхiм подзвiгам часам называюць донарства. І мне прыемна, што я да гэтага таксама маю дачыненне.

Шмат гадоў таму я разгаварылася са знаёмай, якая была донарам, – яна прапанавала мне таксама здаць кроў, расказала, што гэта карысна для здароўя, а галоўнае – можна ўратаваць некаму жыццё. Я прайшла медыцынскую камісію, са здароўем у мяне было ўсё ў парадку, – і здала кроў.
 
Так я стала донарам. Кожны раз, калі прыходзіла здаваць кроў, уяўляла, што некаму даю на­дзею на выздараўленне, а магчыма, выратоўваю жыццё. У мяне нават уласная самаацэнка павысілася, з’явілася пачуццё годнасцi і самапавагi! 



Неяк у пошуку працы звярнулася ў раённы цэнтр занятасці – і мне прапанавалі  часова папрацаваць санітаркай у хiрургiчным аддзяленні цэнтральнай бальніцы.  Аднойчы пасля чарговай крыва­здачы мяне паклікала жанчына, якая ляжала ў аддзяленні. 

– Падчас аперацыі мне пераліва­лі кроў, я спытала, чыю, – мне адказалі, што вашу.  Дзякуй вам вялікі, вы дапамаглі выратаваць маё жыццё, – сказала жанчына.

Яе вочы свяціліся  шчасцем – а мне было так хораша на душы ад таго, што змагла дапамагчы чалавеку! Я запэўнiла гэту жанчыну, што ўсё ў яе будзе добра, бо чалавек я аптымiстычны, добразычлiвы i нiколi не сумую. 

Пазней я захварэла прастудным захворваннем, якое дало ўскладненне, i мне прыйшлося спыніць здачу крыві. Да  звання ганаровага донара не дацягнула – для гэтага трэба здаць кроў не менш чым 40 разоў. Тым не менш, прыемна ведаць, што на Астравеччыне жывуць 32 мае «кроўныя родзічы» – людзі, якім я ў свой час дапамагла. І хоць я іх не ведаю, ад душы жадаю: хай усё ў іх будзе добра! 

Рэгiна ДРЭМА, в. Ліпкі


Текст: Главный администратор