Когда в Островце появится дом скорби, а в деревнях – свежий хлеб

10:22 / 28.02.2019

З калектывам Астравецкай сельгастэхнікі сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла.

IMG_0345.JPG

– Мы з вамі сустракаемся не першы раз, – звяртаючыся да работнікаў сельгастэхнікі, сказаў Віктар Збігневіч. – Прыемна, што сустрэчы носяць не фармальны, а дзейсны характар і не абмяжоўваюцца вузкай тэматыкай.

Напачатку свайго выступлення Віктар Збігневіч падвёў вынікі мінулага года:

– Экспарт тавараў і паслуг арганізацыямі раёна цалкам выкананы, прамысловасць са сваімі задачамі таксама справілася. У нас не атрымалася толькі выканаць задачы, пастаўленыя перад аграпрамысловым комплексам раёна на 2018 год, прычым, як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Што тычыцца сярэднемесячнай зарплаты, то ў раёне за мінулы год у параўнанні з 2017-м яна павялічылася на 23% і склала 930,7 рублёў. Трэба разумець, што на сярэднюю лічбу па раёне істотна ўплываюць паказчыкі атамнай электрастанцыі, дзе сярэднемесячная зарплата дасягае 2 тысяч рублёў.

Віктар Збігневіч падрабязна расказаў пра работу раённай каміссіі па садзейнічанні занятасці і нагадаў прысутным пра важныя падзеі, якія чакаюць нас у гэтаым годзе: перапіс насельніцтва, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзе Гродзенскай вобласці і іншыя.

– Нашай краіне выпаў гонар прымаць ІІ Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у чэрвені. Астравецкі раён – адзін з шасці раёнаў Гродзеншчыны, які паўдзельнічае ў правядзенні эстафеты “Полымя міру”: 23 мая ў аграгарадку Гервяты каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы эстафета будзе перададзена Віцебскай вобласці. Важна падрыхтавацца да гэтай знакавай падзеі, каб у гасцей засталіся найлепшыя ўражанні ад наведвання нашага раёна, – сказаў намеснік старшыні райвыканкама. 

IMG_0351.JPG

Што хвалюе людзей

1. Мужчына, які пражывае ў сельскай мясцовасці, агучыў балючае для многіх вяскоўцаў пытанне: чаму гараджане заўсёды могуць набыць свежыя прадукты – розных магазінаў Астраўцы цяпер больш чым дастаткова, а вяскоўцы вымушаны есці чэрствы хлеб?

– Прадуктовым забеспячэннем на вёсках займаецца Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Вымушаны прызнаць, што праблемы ёсць, і яны знаходзяцца на кантролі райвыканкама.

2. Адзін з удзельнікаў сустрэчы падзякаваў мясцовым уладам, за тое, што захавалі астравецкую грамадскую лазню, а таксама пацікавіўся, ці плануецца павышаць кошт на яе наведванне, які зараз складае 4 рублі?

– Мясцовая выканаўчая ўлада не збіраюцца адмаўляцца ад сістэмы падтрымкі сацыяльных аб’ектаў, у тым ліку лазні. У мінулым годзе мы пайшлі насустрач астраўчанам, якія прасілі не зачыняць астравецкую лазню ў сувязі з адкрыццём новай у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Наколькі мне вядома, у бліжэйшы час кошт на наведванне лазні павышаць не збіраюцца.

3. Калі ў Астраўцы з’явіцца так званы Дом смутку, дзе можна развітацца з памерлымі?

– Гэта праблемнае пытанне. Некалькі гадоў таму такі дом збіраўся пабудваць прадпрымальнік, але нешта не пайшло – і справа заціхла. Хоць нельга не пагадзіцца: у горадзе павінна быць месца, дзе родныя і блізкія могуць развітацца з памерлым і годна правесці яго ў апошні шлях. Мы думаем над вырашэннем гэтага пытання.

4. Ці можна зрабіць прыпынак па патрабаванні на павароце дарогі Р-45 у накірунку Газы? Пажылым людзям далёка ісці з існуючага прыпынку.

– Вашу просьбу трэба вывучыць больш дэталёва: на месцы вызначыцца, ці магчыма зрабіць гэта тэхнічна, не парушаючы заканадаўства і правілаў дарожнага руху.

Текст:
Фото: Алена Ганулич