Права на адпачынак. А вы ведаеце асноўныя палажэнні Працоўнага кодэкса?

10:07 / 26.09.2017

Кожны работнік мае права на водпуск і павінен ведаць, на які адпачынак ён можа разлічваць. У сувязі з гэтым нагадваем асноўныя палажэннi Працоўнага кодэкса, якія тычацца працоўнага адпачынку.

Дзяржаўныя святы і святочныя дні,  якія прыпадаюць на перыяд водпуску, у лік каляндарных дзён адпачынку не ўключаюцца і не аплачваюцца.
Працягласць асноўнага адпа­­­чынку не можа быць мен­шай за 24 каляндарныя дні. Акрамя гэтага, за шкодныя і не­­бяспечныя ўмовы працы, за ненармаваны працоўны дзень, за працяглы стаж працы работ­ніку прадстаўляецца да­датковы адпачынак.
Наймальнік павінен выпла­ціць сярэдні заробак за час працоўнага адпачынку не пазней чым за 2 дні да пачатку водпуску. 
Працоўны адпачынак за пер­шы год работы прадстаўляецца не раней чым праз 6 месяцаў – за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Працоўным кодэксам (да прыкладу, жанчынам, якія маюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў ці дзіця-інваліда, або работнікам, прынятым на працу ў парадку пераводу).
Па дамоўленасці паміж работ­нікам і наймальнікам водпуск можа быць падзелены на дзве часткі – пры гэтым адна частка павінна быць не менш за 14 каляндарных дзён.
Права на працоўны адпачынак прадстаўляецца работніку кожны год. Аднак у выключных выпадках са згоды работніка дапускаецца перанос часткі адпачынку на наступны працоўны год. Пакінутая частка водпуску можа быць менш за 14 каляндарных дзён і прадстаўляецца да канца бягучага працоўнага года. Частка працоўнага адпачынку, якая пераносіцца, па жаданні работніка, можа быць далучана да адпачынку за наступны працоўны год ці выкарыстоўваецца асобна.
Частка працоўнага адпачынку, якая перавышае 21 каляндарны дзень, па дамове паміж работ­нікам і наймальнікам можа быць заменена грашовай кам­пенсацыяй.

Вольга НАЗАРАВА,
памочнік пракурора.



Текст: Главный администратор