Интеллектуальные победы островецких школьников

08:00 / 31.01.2013

З прызавымі месцамі вярнуліся астравецкія інтэлектуалы з абласнога сінхроннага этапу 20 чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па гульні “Што? Дзе? Калі?”.


У мінулыя выхадныя ў Ашмянах прайшоў занальны этап абласнога сінхроннага інтэлектуальнага чэмпіянату. Удзел у ім прынялі дзіцячыя інтэлектуальныя каманды са Смаргоні, Ашмян і Астраўца. Наш раён на гэтых спаборніцтвах прадстаўлялі пераможцы раённага этапу па гульні “Што? Дзе? Калі?” – каманды гімназіі №1 Астраўца “Астрон”, “Логас” і “Ост”.
Пачаліся інтэлектуальныя спаборніцтвы са “Сваёй гульні”, якая праходзіла ў індывідуальным заліку. Сёлета астравецкія інтэлектуалы згулялі яе вельмі добра. Аліна Шостак заняла І месца, Кірыл Санюкевіч стаў другім. А васьмікласнік Андрэй Малочка, які выступаў у камандзе дзевяцікласнікаў, стаў дзявятым – і гэта таксама нядрэнны вынік.
У другой частцы спаборніцтваў школьнікі гулялі ў “Што? Дзе? Калі?”. І трэба сказаць, атрымалася гэта ў іх таксама вельмі добра. Дзве астравецкія каманды трапілі ў тройку прызёраў.
Трохі не пашанцавала гімназічнаму “Логасу”, затое гімназічны “Астрон”, які трэніруецца з Г.В. Внуковіч, стаў другім.
Другое месца заняла і каманда “Ост”, з якой працуе В.Т. Лябецкая.
Віншуем!


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта vluki.ru.