Срок работы пробной версии продукта истек. Через две недели этот сайт полностью прекратит свою работу. Вы можете купить полнофункциональную версию продукта на сайте www.1c-bitrix.ru.  Награждение орденом матери

Награждение орденом матери

08:41 / 13.03.2017
652

orden.jpgНапярэдадні 8 Сакавіка дзве шматдзетныя маці з нашага раёна атрымалі галоўную ўзнагароду – ордэн Маці. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт краіны А.Р. Лукашэнка 28 лютага.

Ганаровую ўзнагароду Галіне Іосіфаўне Ігнатовіч, якая выхоўвае шасцярых дзяцей,  і Алене Аляксандраўне Садоўскай,  маці пяцярых дзяцей, уручыў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін.

–             Усім лепшым, чым можа ганарыцца нацыя,  мы абавязаны маці, якія выхоўваюць годных грамадзян нашай краіны.  Менавіта маці з’яўляюцца пачаткам жыцця і духоўных сіл чалавека, асновай сям’і, гарантам стабільнасці і міру на зямлі і ў нашым грамадстве. Прыемна, што ў Астравецкім раёне 25 жанчын узнагароджаны ордэнам Маці. А згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №47  ад 28 лютага,  гэтую ганаровую ўзнагароду атрымалі яшчэ дзве шматдзетныя жанчыны, якія пражываюць у нашым раёне,  – адзначыў, віншуючы жанчын, Ігар Яраслававіч.

 Але самым лепшым падарункам для шматдзетных маці, канешне ж, сталі шчаслівыя  ўсмешкі іх дзяцей – у гэты ўрачысты дзень некаторыя  з іх былі побач з любімымі матулямі і раздзялілі іх радасць ад атрыманай узнагароды. 

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика