Как островчане относятся к праву отца на 28-дневный отпуск при рождении ребёнка

14:56 / 20.03.2017
2

papa.jpg

У грамадстве шырока абмяркоўваецца магчымасць увядзення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці?

Ці патрэбна замацаваць на дзяржаўным узроўні права татаў на 28-дзённы адпачынак, каб яны маглі дапамагчы мамам адаптавацца пасля нараджэння дзіцяці, высвятляў наш карэспандэнт.

Аскерка.jpgКацярына Аскерка, дырэктар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”:

– Канешне, патрэбен. Хаця б на тыдзень ці два. Ведаю з асабістага вопыту, што першы тыдзень – гэта пастаянная мітусня і беганіна ў раддом: нешта дакупіць, нешта данесці, а яшчэ ж трэба дома прыбраць – падрыхтавацца да вяртання маці з дзіцем.

Муж, напрыклад, браў на працы адпачынак за свой кошт. А хацелася б, каб ён мог пабыць з намі даўжэй.

А калі дзіцяці ўжо два ці больш, то такі водпуск для тат патрэбен абавязкова.

Аляксандр Мірскі, дарожны рабочы (без фота):

– Я лічу, што такі адпачынак не патрэбен. Мужчына павінен быць абаронцам, кармільцам, здабытчыкам, а займацца дзіцем павінна маці.

Хаця некаторыя выключэнні па прычыне форс-мажорных абставін магчымы.

Геруць2.jpg

Яніна Геруць, кантралёр-касір:

– Я лічу, што гэта цудоўная задумка. У наш час такога не было: муж мяне з раддома прывёз, а сам на працу паехаў, матулі-бабулі таксама ўсе працавалі. З усімі праблемамі спраўлялася самастойна. Але калі ісці ў адпачынак абодвум бацькам, то з’яўлялася пытанне: дзе грошай столькі ўзяць, каб дзіця гадаваць? Дапамога, вядома, была патрэбна, але хто яе тады даваў? А зараз і мужчыны на сваёй скуры змогуць паспытаць, што за смак – гадаваць дзіця.


Кажанеўскі.jpgАндрэй Кажанеўскі, настаўнік Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў:

– Я толькі “за”, калі ён будзе аплачвацца. А калі не, то чым ён адрозніваецца ад адпачынка за свой кошт? Думаю, што гэтак жа лічыць працэнтаў 40 мужчын, а астатнія скажуць: “Вы што? Дыкрэт – для жанчын!”

Калі ты сапраўдны мужчына, кахаеш і паважаеш сваю палавінку, то абавязаны ёй дапамагчы і зрабіць любую справу, не гледзячы мужчынскі гэта занятак ці жаночы.




Свідзерская 2.jpgМарына Свідзерская з дачкой Насцяй, хатняя гаспадыня:

– Такі адпачынак абавязкова трэба ўзаконіць – з боку дзяржавы гэта праяўленне клопату аб маладых маці.

Першы месяц пасля родаў – самы складаны. А калі дзяцей некалькі і ты дома адна з імі цэлы дзень займаешся, то ўвогуле цяжка. Я, напрыклад, калі нарадзіла другое дзіця – дачку Насцю, выклікала на дапамогу маці з другога горада, а потым муж пайшоў у водпуск – стала лягчэй. А ў многіх няма магчымасці некага папрасіць аб дапамозе.


Антон ЧЫК, фота аўтара.

ostrov-red.malshevski@tut.by

Текст: Главный администратор