Езда без водительских прав обернулась аварией

08:00 / 04.11.2013
Яшчэ аднаго аматара пакатацца без правоў кіравання пакарала залішняя саманадзейнасць і ўпэўненасць у сваіх вадзіцельскіх навыках.

Жыхар Завельцаў вырашыў вечарком пакатацца на аўтамабілі “Опель Астра”. Не спыніла яго і тое, што вадзіцельскіх правоў у яго не было. І дарэмна. Ужо на 7 кіламетры ўчастку дарогі Варняны – Гервяты, непадалёк вёскі Грэбалы, на прамым участку дарогі ён няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку аварыі вадзіцель атрымаў цяжкія траўмы і быў змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.


-------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта uvd-mo.gov.by.