Авария в Островецком районе

13:00 / 27.02.2013
Аварыяй і аўтамабілем у кювеце завяршылі жыхар Ашмян і яго кампанія Дзень абаронцаў Айчыны.

Ноччу 24 лютага ў 0.10 нецвярозы вадзіцель аўтамабіля “Пежо-406”, пад’язджаючы да Т-падобнага перакрыжавання аўтадарог Газа – АЭС – Астравец і Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы, праявіў няўважлівасць,
не справіўся з кіраваннем, перасёк праезджую частку дарогі Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
У выніку вадзіцель атрымаў лёгкія траўмы, але пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому. Астатнія пасажыры абышліся нязначнымі траўмамі і спалохам.


--------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта news.auto.ru.